Беларуская Служба

Немцы ставяць плот супраць польскіх дзікоў

27.12.2019 15:23
Улады Брандэнбургу вырашылі паставіць запору на 120 кіламетрах на мяжы з Польшчай.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Neil Burton

Паведамляе аб гэтым «Gazeta Wyborcza». Плот павінен спыніць хворых афрыканскай чумой дзікоў. Улады Брандэнбургу вырашылі паставіць запору на 120 кіламетрах на мяжы з Польшчай.

Афрыканская чума зусім не шкодная людзям, але смяротная для свінняў, таму так баяцца яе свінаводы. Знойдзены на ферме вірус азначае, што цэлае пагалоўе свінняў неабходна знішчыць.

На захадзе Польшчы дагэтуль не было віруса, але ён з’явіўся ў лістападзе – было знойдзена 50 мёртвых дзікоў. Немцы апасаюцца, што вірус, які прыйшоў у Польшчу з Беларусі і Украіны, дойдзе і да іх. Таму Брандэнбург ставіць плот. Забор мае менш чым адзін метр вышыні, ён з электрычным пастухом. Немцы высыпалі таксама субстанцыю, якая павінна адпужваць дзікоў, яна пахне ваўком або мядзведзем.

яс