Беларуская Служба

Чаму салёная вада не спаталяе смагі?

28.11.2019 16:05
І што рабіць, калі б вы пацярпелі караблекрушэнне, а вакол – толькі адна салёная вада?
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjne shutterstock.com/Koldunova Anna

Чаму салёная вада не спаталяе смагі і чаму людзі, якія пацярпелі крушэнне на акіяне ці ў моры, ня могуць піць марской вады, каб выжыць?

 На гэтае пытанне польскіх слухачоў адказвае фізік, доктар Томаш Рожэк – пастаянны навуковы госць Польскага радыё.

 - Салёная ці прэсная вада выглядаюць аднолькава, аднак для таго, каб выдаліць соль з арганізму, якая паступіла з марской вадой, патрэбна яшчэ больш прэснай вады. Такім чынам, атрымліваецца спіраль. На пачатку, калі п'ем салёную ваду, становіцца лягчэй, але вельмі хутка хочацца піць яшчэ больш. Прэсная вада патрэбна, каб выдаліць непатрэбныя рэчывы з арганізму, не толькі соль. Гэты механізм дзейнічае таксама ў выпадку алкаголю. Такім чынам можна патлумачыць гэтак званы «сушняк» пасля п’янкі. Адзін з сімптомаў – сухасць у роце. Арганізму патрэбна больш вады, каб выдаліць алкаголь, чым колькасць выпітых напіткаў. А што рабіць ахвярам караблекрушэння? Чакаць дажджу. Можна збіраць расу перад усходам ці захадам сонца, якая ападае на элементы лодкі. Можна лавіць рыбу – мяса рыбы ўтрымлівае вадкасць.

Доктар Рожэк папярэджвае, што салёная вада хутчэй заб’е, чым выратуе жыццё чалавека.

яс/ПР3

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка