Беларуская Служба

Кельцы прымуць спаборніцтвы марсаходаў

12.08.2021 16:46
Ужо 10 верасня ў горадзе Кельцы адбудуцца Еўрапейскія спаборніцтвы марсаходаў (European Rover Challenge).
Аўдыё
  • Спаборніцтвы марсаходаў - гэта магчымасць убачыць сапраўдных канструктараў у дзеянні
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneEvgeniyqw/Shutterstock

Калі не можна пабываць у космасе, варта космас стварыць на Зямлі. Менавіта па такім прынцыпе ўжо праз месяц у горадзе Кельцы пройдуць Еўрапейскія спаборніцтвы марсаходаў.

 Гэтае мерапрыемства ладзіцца з 2014 года і дазваляе маладым навукоўцам паспрабаваць свае сілы ў інжынерскай і даследчай працы. Дзякуючы адмысловай прасторы, якая складаецца з 1500 квадратных метраў і пабудавана з матэрыялаў, якія знойдзены на Чырвонай Планеце, трэк у Кельцах дазваляе адчуваць сябе як на сапраўдным Марсе. У гэтым годзе арганізатары падрыхтавалі незвычайную зону для правядзення даследаванняў, пра што Першай праграме Польскага радыё расказаў ініцыятар і арганізатар спаборніцтваў Лукаш Вільчыньскі:

 

-Марс здзіўляе, і ў гэтым годзе здзівіў нават мяне. Незвычайнае тое, што на ім будзе вулкан! А нават некалькі вулканаў. Ён канешне не будзе такі вялікі, як тыя на арыгінальным марсе, бо такі б проста не змясціўся, але ў нас і так самы вялікі макет Марса ў Еўропе. Асновай для нашага вулкана будзе марсіянская гара знойдзена ў зоне Elysium Planitia, бо сёлета менавіта гэтую частку Марса мы ўзялі за аснову свайго макету. Мы змяняем наш трэк для таго, каб адукаваць і кожны раз вучыць нечаму новаму. Гэта адзінае месца ў свеце, дзе можна ўбачыць такое. Нашыя вулканы будуць актыўныя і гэта таксама цікава!

 

Вулкан канешне распрацаваны так, каб удзельнікі спаборніцтваў, як і звычайныя турысты, былі ў бяспецы і маглі наведваць залю, дзе праходзіць European Rover Challenge. Яна адмыслова пабудавана на такой прасторы, каб марсаходы мелі дастаткова месца для дэманстрацыі сваіх магчымасцяў, а канструктары адчувалі сябе быццам бы яны на сапраўдным Марсе, а не ў пакоі побач... Таму конкурс можа адбывацца і ў дыстанцыйнай форме, як год таму. Тады кожны ўпраўляў марсаходам са сваёй краіны, сёлета магчыма або прыехаць у Кельцы або зноў жа застацца ў сябе і працаваць на аснове здымкаў і запісаў з камеры на марсаходзе. А ўдзельнікаў шмат і яны з усяго свету:

 

-Спаборніцтвы працягваюцца тры дні, усе заданні павінны быць выкананы пры дзённым святле, павінны быць роўныя магчымасці, таму мы дапускаем не больш за 40 камандаў. Больш чым 20 будзе ўдзельнічаць на месцы са сваімі робатамі. Ёсць каманды з Польшчы, Турцыі, Італіі, Швейцарыі, Чэхіі, Бангладэшу, Індыі... У дыстанцыйных спаборніцтвах таксама каля 20 камандаў з усяго свету. Прадстаўнікі кожнага кантыненту будуць з намі.

Калі казаць пра магчымасці такога марсахода, ён павінен умець не толькі ездзіць па няроўнай паверхні і рабіць здымкі. Яго пабудова павінна таксама дазваляць збіраць матэрыялы і рабіць маленькія выпраўленні ў тэхніцы і ўсё гэта будзе ацэньвацца пры выбары лепшай групы канструктараў:

-Будзе некалькі розных спаборніцтваў. Заданні не прыдуманыя намі, яны ўзяты непасрэдна з касмічнага сектара, з заданняў якія выконваюцца марсаходы ў рэчаіснасці або з планаў марсаходаў наступнага пакалення. Ёсць такія спаборніцтвы як экспларацыя, дзе марсаход павінен пад’ехаць на месца, узяць частку паверхні з адмысловай кропкі, схаваць гэты ўзор у «кішэнь» і вярнуцца ў даследчы пункт, каб каманда магла правесці аналіз. Ёсць таксама заданні з будучыні, калі чалавек пабудуе базу на Марсе або Месяцы і такія марсаходы будуць служыць як дапаможнікі ў кіраванні станцыяй. Яны будуць напрыклад рамантаваць тэхніку. Марсаходам трэба пад’ехаць пад сапсаваную частку, праверыць што адбылося і з дапамогай розных інструментаў выправіць аварыю. Для тых, хто прывязе свае марсаходы – яны будуць выкарыстоўваць іх, а тыя, хто хоча ўпраўляць дыстанцыйна – будуць ужываць наша абсталяванне. Ёсць таксама навуковыя спаборніцтвы, яны для тых, хто не будзе з намі ў Кельцах. Яны павінны будуць аналізаваць па фота, па тым, што бачна з камеры трэба акрэсліць, што гэта, што магло адбыцца на Марсе, якая геалагічная гісторыя дазенага месца. І да таго будуць спаборніцтвы па прэзентацыі свайго марсахода. Справа ў тым, каб  групы маглі «апраўдацца», што ўсё зрабілі згодна з апошнімі здабыткамі навукі, свайго роду экзамен.

 

Удзельнікі ранейшых спаборніцтваў ужо сёння працуюць над развіццём тэхналогіі сапраўдных марсаходаў. European Rover Challenge з’яўляецца ідэальнай магчымасцю для касмічных кампаніяў, каб шукаць талентаў.

 

Акрамя практычнай часткі ўдзельнікі змогуць паслухаць лекцыі чальцоў касмічных праграмаў НАСА, міжнародных арганізацыяў і фірмаў, якія займаюцца даследаваннем Марса, Месяца і агулам космасу. Абавязкова на мерапрыемстве могуць пабываць і тыя, хто пакуль не збудаваў ўласнага марсахода. Еўрапейскія спаборніцтвы марсаходаў адбудуцца 10-12 верасня ў Тэхнічным універсітэце ў горадзе Кельцы.