Беларуская Служба

У Херсоне акупанты «кашмараць» мясцовых жыхароў у «стылі 30-х»

12.08.2022 11:29
Расіяне ноччу зладзілі ператрусы і затрыманні.
 -   (    ).        , -   .
"Херсон - это Украина" (надпись на стене в городе). "Сопротивление украинского населения заставляет оккупантов менять свои планы", - пишет портал УНИАН.Фото: t.me/spravdi

Расійскія акупанты на часова акупаванай частцы Херсонскай вобласці «кашмараць» мясцовых жыхароў. Захопнікі правялі серыю ператрусаў і затрыманняў.

Пра гэта паведаміў першы намеснік кіраўніка Херсонскага аблсавета Юры Сабалеўскі ў сваім Telegram-канале. Ён зазначыў, што расіяне дзейнічаюць у «стылі 30-х» гадоў.

«Для людзей значна страшней за гукі ракет і самалётаў -шум рухавіка »Урала«, чуць лаянку з расійскім акцэнтам у сябе ў двары і думкі, за кім прыехалі на гэты раз», – гаворыцца ў паведамленні.

Акрамя таго, Сабалеўскі расказаў, што ноччу гучала паветраная трывога, а ў раёне Новай Кахоўкі, чуліся выбухі.

Як раней паведамляла УНІАН, расійскія акупанты патрабуюць у херсонцаў плаціць ім за камунальныя паслугі, у прыватнасці, за энерганосьбіты, якія пастаўляе Украіна. Ёсць вельмі шмат выпадкаў, калі акупанты забіраюць у мясцовых жыхароў кватэры, дамы, лодкі і аўтамабілі. 

Гэта пацвярджаюць таксама скаргі грамдзян у Пракуратуру РФ, якія публікуюць незалежныя крыніцы.

UNIAN.ue/яс