Беларуская Служба

Вырасла колькасць верталётаў, якія выкарыстоўвае Расія ў вайне супраць Украіны

16.08.2022 19:14
Расія зараз выкарыстоўвае каля 360 верталётаў. На пачатку ўварвання іх колькасць складала 250.
-  -2022,
Ваенна-тэхнічны форум «Армія-2022», які праходзіць у парку «Патрыёт» у Кубінцы пад Масквой PAP/EPA/MAXIM SHIPENKOV

Прэс-сакратар украінскіх ваенна-паветраных сіл Юрый Ігнат заявіў у аўторак, што Расія зараз выкарыстоўвае ў вайне супраць Украіны каля 360 верталётаў. На пачатку ўварвання, у канцы лютага, іх колькасць складала 250 машын, дадаў Ігнат.

«На пачатку вайны ваенна-паветраныя сілы Расійскай Федэрацыі вакол Украіны складаліся з 700 машын: 450 самалётаў і 250 верталётаў. (...) Сёння самалётаў крыху менш – вакол украінскіх межаў, у розных аэрапортах Беларусі, у Крыме – 430», – сказаў прэс-сакратар падчас брыфінгу ў Кіеве. Пры гэтым значна павялічылася колькасць верталётаў, дадаў ён, і групоўка «цяпер уяўляе сабой больш за 360 машын, якія ёсць у распараджэнні праціўніка ў раёне Украіны».

Па словах прэс-сакратара, гэта звязана з тым, што Расія часцей за ўсё выкарыстоўвае для падтрымкі сухапутных войскаў штурмавую авіяцыю і баявыя верталёты.

Расія выкарыстоўвае ў вайне супраць Украіны розныя віды авіяцыі, дадаў прэс-сакратар. «Адзначаем (дзеянні) стратэгічнай авіяцыі, далёкіх бамбавікоў, знішчальнікаў-бамбавікоў Су-34 і штурмавой авіяцыі», – сказаў прадстаўнік ВПС Украіны.

ав

Украінская армія: У раёне Джанкоя расійскія войскі размясцілі ракетныя сістэмы

16.08.2022 17:31
Устаноўлены не менш за восем расійскія ракетныя комплексы С-400, тры сістэмы С-300 і пяць артылерыйска-ракетныя комплексы «Панцыр».