Вялікабрытанія гатовая накіраваць ва Украіну 10 тыс. вайскоўцаў, заявіў прэм'ер-міністр Кір Стармер на сустрэчы лідараў кааліцыі па падтрымцы Украіны 15 сакавіка, паведамляе The Times.
Паводле ананімных крыніц выдання, канчатковая колькасць міратворчага кантынгенту для Украіны дакладна перавысіць 10 тыс. чалавек, якіх гатовы накіраваць Лондан.
На сустрэчы ў суботу каля 35 краін пагадзіліся прадаставіць зброю, лагістычную і разведвальную падтрымку патэнцыйнай міратворчай місіі. Чакаецца, што асноўную частку войскаў адправяць Вялікабрытанія і Францыя.
Раней паведамлялася, што Аўстралія таксама гатовая накіраваць міратворцаў ва Украіну. Аб гатоўнасці адправіць міратворчы кантынгент раней заявілі некалькі еўрапейскіх краін, у прыватнасці Вялікабрытанія, Ірландыя, Францыя, Данія, Турцыя і Швейцарыя.
вс