Беларуская Служба

Землятрус пазбавіў тысячы людзей дамоў

24.01.2021 14:01
Касцёл у Польшчы ладзіць Дзень салідарнасці з Харватыяй.
Здымак мае ілюстрацыйны характарPAP/Andrzej Grygiel

У нядзелю ў польскіх касцёлах збіралі дапамогу для ахвяр землятрусу ў Харватыі. Дзень салідарнасці з гэтай краінай абвясціў старшыня Канферэнцыі біскупаў Польшчы Станіслаў Гадэцкі.

У харвацкім горадзе Петрыня сем чалавек загінулі, а тысячы мусілі пакінуць свае дамы, сказаў Польскаму радыё Мацей Дубіцкі з Caritas Polska.

- Большасць жылых дамоў непрыдатныя для пражывання. Людзі бяздомныя, і ўсё гэта адбываецца зімой.

Caritas Polska перадала пацярпелым 50 000 злотых, а яшчэ 50 тысяч сабралі праз дабрачынную SMS акцыю.

юл