Беларуская Служба

У Польшчы пачаліся вучэнні з удзелам амерыканскіх пілотаў

20.04.2021 08:45
Усяго на 31-й базе тактычнай авіяцыі каля Познані прызямлілася дванаццаць машын ВПС ЗША: дзесяць F-15 і два F-16.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Military_Material from Pixabay/CC0

Пачаліся сумесныя манеўры, якія праходзяць у рамках Aviation Detachment Rotation, у іх таксама прымаюць удзел брытанскія і нямецкія самалёты.

Пілоты будуць інтэнсіўна трэніравацца да 30 красавіка. Падчас вучэнняў будуць адпрацоўвацца сцэнарыі дазапраўкі ў паветры з брытанскага танкера KC-135 і каардынаванне місіі з папераджальным самалётам AWACS.

Прэс-сакратар Пентагона Джон Кірбі заявіў, што прылёт у Польшчу знішчальнікаў F-15 і F-16, як і транспартных самалётаў C-130 з'яўляецца часткай звычайных вучэнняў. Падчас прэс-канферэнцыі ў Вашынгтоне Кірбі запэўніў, што прысутнасць амерыканскіх машын у Польшчы не звязана з сітуацыяй на расійска-украінскай мяжы.

Пентагон абвясціў, што ў Польшчу прыбылі знішчальнікі F-15 з базы Лакенхіт у Англіі ды знішчальнікі F-16 і Супер Геркулес C-130, размешчаныя на базах Шпангдалем і Рамштайн у Германіі.

Прадстаўнік Пентагона растлумачыў, што манеўры прызначаны для рэалізацыі аператыўных і баявых магчымасцей на працягу вельмі абмежаванага перыяду часу. Камандуючы амерыканскімі ВПС у Еўропе генерал Джэфры Л. Харыгіян выступіў з заявай, у якой падкрэсліў, што магчымасць сумесных вучэнняў з польскімі саюзнікамі надзвычай каштоўная і надзвычай важная для амерыканцаў.

Прадстаўнік Пентагона падкрэсліў, што канцэнтрацыя расійскіх сіл на мяжы з Украінай не служыць стабільнасці і бяспецы рэгіёна.

ПР/юл