Беларуская Служба

Брытанская газета The Guardian варшаўскую кавярню унесла ў дзясятку найлепшых еўрапейскіх кафэ

25.02.2020 17:20
Нядаўна The Guardian аднесла сталічны раён Павісле (Powiśle) да найлепшых мікрараёнаў у Еўропе.
Plac Defilad w Warszawie
Plac Defilad w WarszawieShutterstock

Варшаўскі партал wawalove.pl піша пра тое, што вядомая брытанская газета The Guardian адну з варшаўскіх кавярняў унесла ў дзясятку найлепшых еўрапейскіх кафэ, размешчаных каля вакзала. Нядаўна мы паведамлялі, што газета The Guardian аднесла сталічны раён Павісле (Powiśle) да найлепшых мікрараёнаў у Еўропе. Павісле заняло шостае месца пасля мікрараёнаў Валенсіі, Берліна і Рыма.

Цяпер жа прэстыжнае месца заняло Cafe Kulturalna, якое знаходзіцца ў славутым варшаўскім Палацы культуры і навукі, што побач з чыгуначным вакзалам Варшава-Цэнтральная. Сталічная кавярня трапіла ў дзясятку кафэ разам са славутымі ўстановамі грамадзкага харчавання Парыжа, Рыма, Бруселя, Лондана і Берліна. Чым жа спадабалася Cafe Kulturalna брытанскім журналістам? Па-першае, культурнымі мерапрыемствамі, якія там праходзяць; па-другое, арыгінальным меню; і па-трэцяе, адпаведным рэтра-антуражам, таму што кавярня знаходзіцца ў гістарычных сценах Палацу культуры і навукі, пабудаваным у 1955 годзе, паведамляе партал wawalove.pl.

вс

на фота: варшаўскі Палац культуры і навукі