Беларуская Служба

Махляры падрабляюць карціны вядомага мастака Лёніка Тарасевіча

26.07.2021 17:03
Лёнік Тарасевіч – адзін з самых вядомых у Польшчы беларусаў з Падляшша, прафесар, выкладчык варшаўскай Акадэміі прыгожых мастацтваў.
Leon Tarasewicz
Leon TarasewiczWojciech Kusiński/PR

На рынку антыкварыяту паяўляюцца падробленыя карціны вядомага польскага мастака беларускага паходжання Лёніка Тарасевіча. Аб гэтым паведамляе партал Onet.pl са спасылкай на выданне «Reczpospolita». Пракуратура вядзе пошук асоб, якія займаюцца падробкай карцін (Лёнік Тарасевіч – адзін з самых вядомых у Польшчы беларусаў з Падляшша, прафесар, выкладчык варшаўскай Акадэміі прыгожых мастацтваў – рэд.).

Выданне паведамляе, што фальсіфікаваныя карціны, выстаўленыя на аўкцыёны, заўважыў сам прафесар Лявон Тарасевіч. Адзін з фальсіфікатаў прадаваў у чэрвені вядомым аўкцыённы дом Desa Unicum на аўкцыёне «Сучаснае мастацтва. Класіка авангарда пасля 1945 года». Кошт – прыблізна 40 тысяч злотых. У сваю чаргу, некалькімі месяцамі раней на інтэрнэт-аўкцыёне Мазавецкага аўкцыённага дома ў Варшаве была выстаўлена падробка, падпісаная прозвішчам мастака. У абодвух выпадках мастак падаў заяву ў пракуратуру аб падазрэнні ў злачынстве. Выданне звяртае ўвагу на тое, што падробленыя карціны мастака спрабуюць прадаць на агульнадаступных аўкцыёнах не ўпершыню.

нг