Беларуская Служба

Вядзьмар становіцца польскім культурным феноменам

29.07.2021 14:37
Вядзьмар стаў найбольш папулярным прадстаўніком польскай поп-культуры, чытаем у сённяшнім выданні Gazeta Wyborcza.
Mural przedstawiający Wiedźmina w Poznaniu na ul. Dąbrowskiego
Mural przedstawiający Wiedźmina w Poznaniu na ul. DąbrowskiegoLUKASZ GDAK/Polska Press/East News

Усё пачалося з апавяданняў, потым быў, няўдалы, польскі серыял, сусветнай славы камп’ютарная гульня, серыял Netflix, коміксы, зараз паўстала гульня на смартфоны.

Наўрад ці Анджэй Сапкоўскі публікуючы першую частку апавядання «Вядзьмар» у 1986 годзе, думаў, што яно стане творам вядомым на ўвесь свет. Большасць сённяшніх носьбітаў вядзьмарскага феномену тады нават не існавала. На мінулым тыдні адбылася прэм’ера гульні на смартфоны, якая выкарыстоўвае тэхналогію AR (пашыраная рэчаіснасць) і якая мае ўсе шанцы стаць хітом гэтага лета.

Поспех «Вядзьмара» не ўзяўся з таго, што ён быў якасным апавяданнем, хоць гэта таксама сыграла ролю. «Вядзьмар» і ягоны свет адаптаваліся да нашага свету і ягонай поп-культуры. Фірмы, якія займаюцца стварэннем сучаснай забаўляльнай індустрыі, убачылі ў Геральце з Рыві новую патэнцыйную ікону, якая можа спадабацца не толькі фанам фэнтэзі, але і тым, хто не разбіраецца ў жанры. Поспех серыялу Netflix за 2019 год пра прыгоды мутанта, які палюе на монстраў, паказаў, што «Вядзьмар» – гэта сусветны феномен.

На пачатку 2020 года ў кнігарнях ЗША закончыліся ўсе кніжкі Анджэя Сапкоўскага «Вядзьмар». Трэба было хутка дадрукоўваць 500 тысяч штук кожнага з арыгінальных апавяданняў, каб задаволіць рынак. Апошнім часам Геральт з Рыві пачаў здабываць і амерыканскі рынак коміксаў. Варта нагадаць, што самая гучная гульня 2020 года «Кіберпанк 2077» паўстаў дзякуючы таму, што ў 2007 годзе варшаўская студыя CD Projekt стварыла першую гульню пра «Вядзьмара». Сёння фірма з’яўляецца самым вялікім прадзюсарам відэагульняў у Еўропе, чытаем у выданні Gazeta Wyborcza.