Беларуская Служба

Пры дапамозе Польскага радыё за конкурсам піяністаў імя Ф. Шапена сачылі 2,5 млн чалавек

28.10.2021 12:01
У дзень абвяшчэння вынікаў конкурсу сайт Польскага радыё наведалі амаль 50 тысяч чалавек.
Аўдыё
  • Пры дапамозе Польскага радыё за конкурсам піяністаў імя Ф. Шапена сачылі 2,5 млн чалавек.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePuttachat Kumkrong/Shutterstock

Ноччу 21 кастрычніка былі абвешчаныя лаўрэаты XVІІІ Міжнароднага конкурсу піяністаў імя Фрыдэрыка Шапена. Суарганізатарам мерапрыемства была Другая праграма грамадскага Польскага радыё. Сёння грамадская радыёстанцыя падсумавала сваё заангажаванне ў арганізацыю гэтай прэстыжнай міжнароднай падзеі:

Агулам усе праграмы грамадскага Польскага радыё прысвяцілі больш за 630 гадзін на трансляцыі, перадачы, каментары і размовы, звязаныя конкурсам.

Дырэктар Другой праграмы Польскага радыё Малгажата Малашка-Стасевіч(Małgorzata Małaszko-Stasiewicz) падкрэслівае, што праграма транслявала ў сваім эфіры, між іншым, усе конкурсныя выступленні ўдзельнікаў:

- Час з 2 па 22 кастрычніка быў музычным святам. На гэты час супрацоўнікі Другой праграмы практычна пераехалі ў Нацыянальную філармонію. У гэтым часе нам удалося засяродзіць увагу нашых слухачоў на Шапене, то бок на каштоўнай справе, якой цікавіўся ўвесь свет.

Штодзённыя трансляцыі былі ўзбагачаны актуальнай інфармацыяй, дакладамі і размовамі з членамі журы, удзельнікамі конкурсу і экспертамі. Яны трансляваліся са спецыяльнай конкурснай студыі праграмы ў Нацыянальнай філармоніі. Малгажата Малашка-Стасевіч падзякавала супрацоўнікам праграмы за выдатную працу:

- Тут вялікая падзяка гукарэжысёрам, дзякуючы якім мы маглі выдатна пачуць фартэпіяна і аркестр разам з фартэпіяна; пачуць розніцы ў інтэрпрэтацыі твораў. Дзякуючы ім мы маглі адрозніць індывідуальнае майстэрства кожная з піяністаў.

За спаборніцтвам піяністаў з усяго свету ў эфіры Польскага радыё сачылі мільёны слухачоў. Падчас конкурсу вялікім зацікаўленнем карысталіся таксама профілі грамадскай радыёстанцыі сацсетках, кажа дырэктар Польскага радыё Шапен Марцін Гмыс(Marcin Gmys):

- Падчас конкурсу нашыя старонкі і каналы ў сацсетках проста кіпелі. На іх пастаянна можна было глядзець размовы з удзельнікамі, якіх агулам было амаль 300. Вельмі актыўнымі былі наш профілі на Facebook і YouTube-канале. Гэтых матэрыялаў было настолькі шмат, што мы выпускаем іх да гэтай пары. Такім чынам мы памалу прыпыняем дзейнасць нашых профіляў.

Конкурсныя выступленні і інтэрв'ю з піяністамі ды экспертамі на YouTube-каналах Другой праграмы і Польскага радыё Шапен праглядзелі амаль 1,5 мільёна інтэрнэт-карыстальнікаў. На інтэрнэт профілі Другой праграмы Польскага радыё і Польскага радыё Шапен у Facebook падчас конкурсу ўвайшлі больш за 2,5 мільёна інтэрнэт-карыстальнікаў.

Старшыня Рады нацыянальных СМІ Кшыштаф Чабаньскі(Krzysztof Czabański) падкрэслівае адукацыйны характар матэрыялаў, рыхтаваных Польскім радыё:

-Вялікая пашана ўсім, якія на гэта працавалі. Я асабіста слухаў, перш за ўсё, Другой праграмы грамадскага Польскага радыё, дзе трансляваўся ўвесь конкурс. Я хачу сказаць, што трансляцыі музыкі, гэта была вялікая прыемнасць, але каментары, аповеды, дыскусіі экспертаў таксама вельмі набліжалі слухачам свет музыкі.

Міжнародная музычная падзея абмяркоўваўся ў эфіры ўсіх дзевяці праграмах грамадскага Польскага радыё. Партал Польскага радыё падрыхтаваў і запусціў адмысловы сэрвіс, у якім рэгулярна публікаваліся інтэрв’ю, рэпартажы і апошнія навіны.

У дзень абвяшчэння вынікаў конкурсу сайт Польскага радыё наведалі амаль 50 тысяч інтэрнэт- карыстальнікаў.
Нагадваем, лаўрэатам першай прэміі сёлетняя Міжнароднага конкурсу піяністаў імя Фрыдэрыка Шапена стаў Брус Сяою Лю з Канады. Другое месца занялі: Аляксандр Гаджыеў, які прадстаўляў Італію і Славенію, Кёхей Сарыта з Японіі. Гаджыеў таксама быў прызнаны лепшым выканаўцам санаты. Трэцім прызёрам стаў Марцін Гарсія Гарсія з Іспаніі, які таксама атрымаў узнагароду за лепшае выкананне канцэрта.

У сваю чаргу чацвёртае месца занялі Аймі Кабаяшы з Японіі і паляк Якуб Кушлік, які атрымаў таксама ўзнагароду грамадскага Польскага радыё за лепшае выкананне мазуркаў. Гэтую ўзнагароду падчас канцэрту лаўрэатаў пераможцы ўручыла старшыня праўлення Польскага радыё Агнешка Каміньска(Agnieszka Kamińska):

- Як старшыня праўлення грамадскага Польскага радыё, я была вельмі рада, што магла ўручыць гэтую ўзнагароду, тым больш, што гэткая нагода здараецца раз на некалькі гадоў. Нагадваю, што гэта шматгадовая традыцыя. Польскае радыё суправаджае конкурс з 1927 года.

У XVIII-м Міжнародным конкурсе імя Фрыдэрыка Шапена з 3 кастрычніка бягучага года ўдзельнічалі 87 піяністаў з усяго свету. Выступленні ўдзельнікаў ацэньвала міжнароднае журы ў складзе з 17 выбітных прадстаўнікоў сусветнага піянізму.

Упершыню конкурс прайшоў у студзені 1927 года. Яго ініцыятарам быў прафесар Ежы Жураўлеў з Дзяржаўнай вышэйшай музычнай школы ў Варшаве. У першым конкурсе прынялі ўдзел 26 піяністаў з 7 краін. Тады першую ўзнагароду атрымаў піяніст з Савецкага Саюза Леў Аборын, а другую – паляк Станіслаў Шпінальскі.

З-за пандэміі каранавіруса XVIII Міжнародны конкурс імя Фрыдэрыка Шапена быў адтэрмінаваны на год. Доўгачаканы адборачны этап конкурсу пачаўся 12 ліпеня ў Нацыянальнай філармоніі ў Варшаве.
Акрамя велізарнай ролі, якую мерапрыемства адыгрывае ў папулярызацыі музыкі Шапена і польскай культуры, яно таксама адкрывае піяністычныя таленты і гарантуе ім эфектыўны старт і міжнародную карʼеру. Наступны Міжнародны конкурс піяністаў імя Фрыдэрыка Шапена адбудзецца праз чатыры гады.

IAR/аз

Сёння стане вядомы пераможца XVIII Міжнароднага конкурсу піяністаў імя Шапена

20.10.2021 11:32
У фінале змагаюцца 12 піяністаў з 10 краін. Сярод іх два палякі: Каміль Пахолец і Якуб Кушлік.

Сёння адбудзецца канцэрт лаўрэатаў XVIII Міжнароднага конкурсу імя Фрыдэрыка Шапена

21.10.2021 11:11
Узровень удзельнікаў быў беспрэцэдэнтна высокі, лічаць члены журы міжнароднага конкурсу пяністаў.