Беларуская Служба

Урок польскай мовы: песні, якія адказваюць на палітычную сітуацыю на свеце

10.03.2022 16:18
Сярод іх між іншым «Дазвольце нам жыць» і «Гэтыя бомбы ляцяць на наш дом» калектыву Blackout.
Аўдыё
Stan Borys
Stan BorysWojciech Kusiński / PR

Напружаная міжнародная сітуацыя і вайна Расіі супраць Украіны накіроўваюць нашыя думкі да кампазіцый, якія ў Польшчы называюцца «заангажаванай музыкай», гэта песні пратэсту, якія былі напісаны за апошнія дзесяцігоддзі. Сярод іх між іншым «Дазвольце нам жыць» і «Гэтыя бомбы ляцяць на наш дом» калектыву Blackout.

Адным з заснавальнікаў групы быў Стан Борыс, польскі музыкант, спявак, кампазітар, актор і паэт. Яго кампазіцыя «Дазвольце нам жыць» на словы Багдана Лёбеля была запісана ў сувязі з вайной у В'етнаме. Песня прагучала ўпершыню ў 1967 годзе, а цяпер, праз 55 гадоў, яна актуальная як ніколі.

Нягледзячы на тое, што Стан Борыс цяпер знаходзіцца ў Польшчы, на пастаяннай аснове ён пражывае ў ЗША. Музыкант даў інтэрв’ю Польскаму радыё, адзначыў, што сітуацыя ва Украіне, безумоўна, выклікае ў амерыканцаў вялікія эмоцыі. «Мы вярнуліся ў тое, што перажылі самі, у 1939 год. Тады а 4 гадзіне раніцы, калі ўсе спалі, на нас напалі нямецкія фашысты. І цяпер мы перажываем тое ж самае ў 21 стагоддзі» – падкрэслівае госць радыёстанцыі.
Некалькі словаў пра біяграфію Стана Борыса. Ён нарадзіўся 3 верасня 1941 года ў Залэнжы (Załęże). У 1965 годзе дэбютаваў у якасці паэта, яго творы выходзілі ў штодзённых друкаваных выданнях. У тым жа годзе быў заснаваны гурт Blackout, сузаснавальнікам якога быў Борыс. З 1968 года быў звязаны з групай Bizony, а праз год пачаў сольную карʼеру. У 1973 годзе атрымаў прэмію журналістаў на 11-м Нацыянальным фестывалі польскай песні ў Аполі за выкананне песні «Jaskółka uwięziona». Таксама выступаў у варшаўскім тэатры «Syrena», а пасля звальнення з тэатру, эміграваў з Польшчы. Жыў у Канадзе і ЗША.

Mam 20 lat, włosy ciemne, Oczy w których odbiła się zasiana bólem ziemia Oświęcimia. Pozwólcie mi żyć. Pozwólcie mi żyć, Ja mam 20 lat, Nie chcę umrzeć. Pozwólcie nam żyć, Nie palcie nam drzew, Nie burzcie nam miast, Niech dzień zacznie się jak zawsze świtem dziś, Ptaków śpiewem. Samoloty zawróćcie, Zatrzymajcie okręty, Zatrzymajcie fabryki, W których broń sposobi się by niszczyć, Zatrzymajcie żołnierzy, Karabiny im weźcie, Piaskiem bunkry zasypcie, Niech każdy SPOKOJNIE PATRZY W NIEBO!

Mam 20 lat, moja dziewczyna – 18. Opowiedziano jej i Hiroszimie, pyta, czy to prawda. Pozwólcie jej żyć, ma 18 lat i żyć pragnie. Pozwólcie jej żyć, nie gaście jej gwiazd, atomowy grzyb jej niech po nocach nie rośnie w snach o wojnie. Spalcie plany zniszczenia, zburzcie rakiet wyrzutnie, weźcie bomby z bombowców, miny – z pól. Pod kwiaty te pola są. Nie bierzcie nam południ, nie bierzcie nam wieczorów. I słońca nam nie bierzcie. Moja dziewczyna ma jasne oczy, moja dziewczyna ma uśmiech dziecka. Pokazano jej film o płonącym Wietnamie, pociemniały jej oczy. Pozwólcie nam żyć, nie gaście słońca nam, niechaj świeci. Pozwólcie nam żyć, kto wam prawo dał, kto pozwolił te broń skierować na nasz słoneczny dom, Ziemię naszą.

Мне 20 гадоў, валасы цёмныя, вочы, у якіх адбівалася засеяная болем зямля Асвенціма. Дайце мне жыць. Дайце мне жыць, мне 20 гадоў, я не хачу паміраць. Дазвольце жыць, не паліце нашы дрэвы, не разбурайце нашых гарадоў. Хай дзень пачнецца, як заўсёды, світанкам, спевам птушак. Самалёты, павярніце назад, спыніце караблі, спыніце заводы, дзе зброю робяць, якой можна будзе знішчыць, спыніце салдат, забярыце ў іх вінтоўкі, засыпце бункеры пяском, хай кожны СПАКОЙНА ГЛЯДЗІЦЬ У НЕБА!

Мне 20, маёй дзяўчыне 18. Ёй расказалі пра Хірасіму, яна пытаецца, ці праўда гэта. Хай жыве, ёй 18 і яна хоча жыць. Няхай жыве, не гасіце яе зорак, хай не расце ноччу атамны грыб у яе снах пра вайну. Спаліце планы знішчэння, знішчыце ракетныя ўстаноўкі, забярыце бомбы з бамбавікоў, міны – з палёў. Гэта палі пад кветкі. Не забірайце ў нас поўдні, не бярыце ў нас вечары. І сонца ў нас не забірайце. У маёй дзяўчыны светлыя вочы, у маёй дзяўчыны дзіцячая ўсмешка. Ёй паказалі фільм пра палаючы Вʼетнам, яе вочы пацямнелі. Дазвольце нам жыць, сонца не гасіце, хай свеціць. Дайце жыць, хто даў вам права, хто дазволіў накіраваць гэтую зброю на наш сонечны дом, нашу Зямлю.

Гэтая песня не патрабуе тлумачэння. Тут усё зразумела. Тым не менш, некалькі выразаў згадаем.

Zasiana bólem ziemia Oświęcimia – засеяная болем зямля Асвенціма. Пра Асвенцім усе ведаюць, усе чулі, але цяпер, калі Расія развязала вайну супраць Украіны. Зноў адраджаюцца прывіды вайны ў Еўропе. Асвенцім – гэты ўтульны невялікі гарадок на поўдні Польшчы, і ён надалей заставаўся бы такім утульным, нікому невядомым на свеце гарадком, калі б нямецкім фашыстам не прыйшла ў галаву ідэя збудаваць там вялізны канцэнтрацыйны лагер, а працэс забойства палонных паставіць на масавую вытворчасць. З таго часу Асвенцім атаясамліваецца з канцлагерам, хаця палякі прыкладваюць намаганні, каб называць гэтае месца Аўшвіц-Біркенаў, так, як называлі яго гітлераўцы.

Zatrzymajcie okręty – затрымайце ваенныя караблі. Okręt – гэта менавіта ваенны карабель, а statek – карабель у больш шырокім паняцці – кожная плаваючая адзінка карабельнага тыпу.

Mam 20 lat – мне 20 гадоў, так называюць палякі ўзрост – маю 20 гадоў.

Nie bierzcie nam południ – не забірайце ў нас поўдняў. Południe – гэта поўдзень, як напрамак, так і назва часу дня пасля 12 гадзіны.

нг

Больш на гэтую тэму: Музычны ўрок польскай мовы