Беларуская Служба

Музычны ўрок польскай мовы: «Тры чвэрці» Мунека Сташчыка

12.05.2022 15:25
Тры чацвёртыя жыцця – дастаткова, каб правесці пэўныя падсумаванні.
Аўдыё
T.Love
T.LoveJacek Poremba/Universal Music Polska/mat. prasowe

Польскі гурт T.Love даўно трапіў ужо ў сусветную віртуальную энцыклапедыю. Верагодна, калі бы яшчэ выдавалі папяровыя энцыклапедыі (а, можа, і выдаюць), то ў польскім выданні група таксама знайшла б сваё пачэснае месца. І на пэўна, у энцыклапедыі музыкі. Папулярнай музыкі.

Калектыў быў заснаваны на пачатку 80-ых гадоў, спярша музыкі яго назвалі Teenage Love Alternative (альтэрнатыва кахання для падлеткаў ці падлеткавая альтэрнатыва кахання), але выканаўцы хутка перасталі быць падлеткамі, пасталелі, а група імкліва набірала папулярнасць таксама сярод людзей, якія 18+, верагодна, таму і змянілі назву на T.Love. Гурт на пачатку свайго існавання знаходзіўся пад уплывам панк-музыкі, а пазней пачаў запісваць кампазіцыі ў жанры reggae, rock and rolla, pop rocka.

У 2015 годзе музыканты меркавалі спыніць музычную дзейнасць, яны правялі развітальную канцэртную трасу, аднак група не распалася. У 2016 годзе быў запісаны новы кампакт-дыск. У 2017 лідар гурту Мунек Сташчык заявіў пра намер спыніць працу, аднак дадаў, што хацеў бы запісаць яшчэ адзін кампакт са сваім калектывам, але музыкі павінны адпачыць адзін ад аднаго. У 2022 годзе было заяўлена пра ўзнаўленне дзейнасці гурту.

Трэба згадаць, што з самага пачатку і да гэтага часу ў групе адзін і той жа лідар і вакаліст – Мунек Сташчык (Muniek Staszczyk). А я прапаную вам новую песню T.Love, якая называецца «Тры чвэрці» (.

Trzy czwarte życia i już bliżej czyśćca trzy czwarte życia za mną to juz wiem trzy czwarte sławy zjadłem dużą łyżką trzy czwarte wiedzy poszło upić się.

Chcę krzyczeć bardzo prosto i nie chcę palić mostów.

Karetek słyszę ryk, bo miasto płonie, na ulicach rewolucji smak, dobrze, że trzymam w dłoniach Twoje dłonie, dobrze, że usta Twe spożywam w snach.

Тры чвэрці майго жыцця і ўжо бліжэй да чысцілішча. Тры чвэрці жыцця ззаду, цяпер я ведаю, што тры чвэрці славы я з'еў вялікай лыжкай, тры чвэрці ведаў пайшлі напіцца.

Я хачу крычаць вельмі проста, і я не хачу паліць масты.

Карэт хуткай дапамогі я чую грукат, таму што горад палае. На вуліцах смак рэвалюцыі, добра, што я трымаю Твае рукі ў сваіх руках, што я спажываю Твае вусны ў снах.

Вось такая нядоўгая песня, якую спявае гурт T.Love з вакалістам Мунекам Сташчыкам, які, зразумела, тут распавядае пра свае тры чвэрці жыцця. Ён – аўтар тэксту. Кампазітар – Ян Бэнэдэк (Jan Benedek). Наколькі гэта сапраўды тры чвэрці жыцця Сташчыка – хто ж можа ведаць. Сташчык нарадзіўся ў 1963 годзе. Магчыма, тры чацвёртыя жыцця ўжо пражыў, а магчыма, і не.

Trzy czwarte – тры чацвёртыя. Таксама па-беларуску можна сказаць тры чвэрці, а вось палякі так значна радзей кажуць, хаця ў польскай мове існуе слова чвэрць, якое гучыць амаль аднолькава з беларускім аналагам – ćwierć. І можна было б сказаць trzy ćwierci, але гэтае словазлучэнне не прынялося ў мове.

Łyżka – гэта і беларуская лыжка. А вось з памерамі лыжак у Польшчы наступная справа: ёсць вялікая лыжка для супу, меншая лыжка deserowa і маленькая лыжка – łyżeczka (do herbaty). І таксама łycha – чарпак, ён жа – chochla.

Bardzo prosto – вельмі проста або вельмі прама. Нагадваю, выраз prosto мае некалькі значэнняў. Гэта як проста, так і прама – скажам, ісці наперад, нікуды не паварочваць.

Karetek ryk – карэт хуткай дапамогі грукат. Слова ryk перш за ўсё атаясамліваецца з рыканнем вялікага звера, напрыклад, льва ці тыгра. Гэты выраз азначае таксама вельмі моцны, зычны гук, а менавіта такім з’яўляецца гук сірэны карэты хуткай дапамогі. Дарэчы, хуткая дапамога – гэта скарочаны варыянт ад карэта хуткай дапамогі. У беларускай гутарковай мове засталася толькі хуткая дапамога, а ў польскай – толькі карэтка.

нг

Больш на гэтую тэму: Музычны ўрок польскай мовы