Беларуская Служба

Музычны рух Варшавы: «Марым, каб кожны беларусаў умеў спяваць «Пагоню»

24.05.2022 11:14
На варшаўскіх акцыях салідарнасці з Беларуссю нарадзіўся Музычны рух Варшавы.
Аўдыё
  • Музычны рух Варшавы: «Марым, каб кожны беларусаў умеў спяваць «Пагоню»
Музычны рух Варшавы.

Гэта група людзей, якая імкнецца папулярызаваць у першую чаргу беларускія гімны – «Пагоня», «Ваяцкі марш», але і іншыя беларускія патрыятычныя песні.

Заснавальніца руху і яго актыўная ўдзельніца Кацярына марыць, каб кожны беларус ведаў словы і мелодыю беларускіх гімнаў.

-Музычны рух Варшавы – гэта людзі, якія спяваюць на акцыях гімны, маршы, патрыятычныя песні. Мы папулярызуем гэтыя песні. Нашая мэта, каб людзі спявалі разам з намі, каб яны ведалі свае гімны, маршы і г.д. Мы дзейнічаем з мінулага лета, а арганізаваліся спантанна. Мы наведвалі акцыі, каб выказаць сваю пазіцыю, і заўважылі, што запрашаюцца калектывы, але яны не заўсёды прыходзілі, магчыма, з-за тэхнічных абмежаванняў. Мы падумалі, што ў нас таленавіты народ, які можа сам спяваць песні. Так і атрымалася. З кожным разам усё больш людзей нам падпявае.

Поўную размову слухайце ў далучаным гукавым файле.

слухайце аўдыё

ав

Беларуская Рада культуры : Мы б хацелі, каб праекты ў Беларусі ўсё ж рэалізоўваліся

21.01.2022 15:50
Беларуская Рада культуры правяла вялікую маштабную зум-сустрэчу беларускіх культурных дзеячаў з усяго свету.