Беларуская Служба

Экалогія моцна ўдарыць па цэнах новых аўтамабіляў

04.04.2019 16:01
Рост цэн будзе вынікам увядзення новых, вельмі завышаных лімітаў выкідаў дыяксіду вугляроду.
 .
Ілюстрацыйны здымак.Toby_Parsons/pixabay.com/CC0

Rzeczpospolita

За невыкананне новых лімітаў выкідаў СО2, якія пачнуць абавязваць з 2020 году, аўтамабільныя канцэрны будуць плаціць высокія кары. Гэта моцна зменшыць іх даход, а за гэта заплацяць кіроўцы.

Рост цэн будзе вынікам увядзення новых, вельмі завышаных лімітаў выкідаў дыяксіду вугляроду. Са студзеня 2020 году 95% аўтамабіляў на рынку ЭЗ павінны выконваць максімальны ліміт выкідаў – 95г СО2 на адзін праеханы кіламетр. У 2021 годзе гэтае патрабаванне будзе тычыцца ўжо ўсіх нова зарэгістраваных аўтамабіляў. Для параўнання, у 2018 годзе сярэдні ўзровень газаў складаў 120,5 г/км і рос другі год запар.

Паводле прадстаўнікоў галіны, змяншэнне сярэдніх выкідаў дыяксіду вугляроду будзе выключным выклікам. Калі ўзяць пад увагу ўзровень актуальных выкідаў і новых патрабаванняў, то памер патэнцыйнага штрафу можа скласці нават 15 тысяч злотых (3500 еўра). Натуральна, што галіна перакіне гэтыя кошты на кліента.

Усё ж не ўсе аўтамабілі падаражэюць. Павышэнне не закране мадэляў новага пакалення, пры вызначэнні цэн якіх новыя патрабаванні ўжо былі ўзятыя пад увагу.

ав