Беларуская Служба

Энергетыка - адна з тэм Нацыянальнага эканамічнага саміту ў Любліне

06.10.2020 11:00
„Канкурэнтная энергетыка - гэта канкурэнтаздольная эканоміка”, - падкрэсліў віцэ- міністра дзяржаўных актываў Артур Собань.
     .
Намеснік міністра дзяржаўных актываў Артур Собань.PAP/Wojtek Jargiło

Энергетыка была адной з тэм VI Нацыянальнага эканамічнага саміту ў Любліне(Lublin). Намеснік міністра дзяржаўных актываў Артур Собань(Artur Soboń) заявіў, што да канца года будзе падрыхтаваная стратэгія, якая вызначае кірунках трансфармацыі энергетыкі ў Польшчы:

- Стратэгія будзе прэзентаваная да канца года. Мы плануем абмеркаваць яе з грамадскім бокам, прэзентаваць грамадскай думцы. Спадзяемся, што яна будзе паказваць энергетычным кампаніям кірунак разьвіцця і папаўняць энергетычную палітыку дзяржавы.

Артур Собань патлумачыў, што новыя правілы паўплываюць на энергетычны рынак у Польшчы: 

- Таму нашая палітыка прадугледжвае інвестыцыі ў аднаўляльныя крыніцы энергіі, больш шырокае выкарыстанне газу, пастаўкі якога мы ўсё больш дыверсіфікуем. Гаворка ідзе таксама пра стабільную крыніцу ядзернай энергіі. У асноўным гаворка ідзе пра тое, каб Польшча была бяспечная ў энергетычным плане і, каб польскі энергетычны сектар быў канкурэнтаздольным. Канкурэнтная энергетыка - гэта канкурэнтаздольная эканоміка.

Нагадваем, двухдзённы эканамічны саміт у Любліне пачаўся ўчора пад лёзунгам– «Дзяржава – эканоміка – бяспека: слупы польскай эканомікі будучыні». У падзеі ўдзельнічалі палітыкі, прадстаўнікі свету эканомікі, навукі і бізнесу. Ганаровае старшынства над самітам узяў на сябе прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі.

У сувязі з пандэміяй колькасць удзельнікаў на месцы была абмежаваная, але кожны жадаючы мог паглядзець выступленні ў анлайн фармаце.

Традыцыйна падчас саміту былі ўручаныя ўзнагароды «Бурштын польскай эканомікі 2020». Узнагарода ўручаецца асобам, кампаніям альбо ўстановам за асаблівую дзейнасць у галіне развіцця і бяспекі польскай эканомікі, як у краіне, так і за мяжой.

Сёлета былі ўзнагароджаныя: спікер Сейма Эльжбета Вітэк(Elżbieta Witek), Ведамства сацыяльнага страхавання і чыгуначны перавозчык PKP-PLK. Апрача таго ўпершыню была ўручаная ўзнагарода «Бурштынавае сэрца», якую атрымалі Прадпрыемствы польскага ваеннага комплексу за дзейнасць у галіне дабрачыннасці.

аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі