Беларуская Служба

Нацыянальны каранцін пагражае індустрыі прыгажосці

12.11.2020 14:56
Цырульнікі адзначаюць, што снежань – месяц збору ўраджаю для гэтай галіны. Іх кліенты хочуць добра прадставіць сябе сваім сем'ям падчас навагодніх святаў
zdj. ilustracyjne
zdj. ilustracyjnePAP/EPA/MALTON DIBRA

Індустрыя прыгажосці, для якой снежань – сезон «вялікага ўраджаю», з асаблівым непакоем чакае рашэнне ўраду па пытанню нацыянальнага каранціну. Аднак сама перспектыва гэтага каранціну заахвочвае палякаў наведваць, сярод іншага цырульні, пішуць на партале money.pl.

Пагроза ўвядзення нацыянальнага каранціну заахвоціла салоны прыгажосці рассылаць запрашэнні пастаянным кліентам. Салоны прапаноўваюць запісацца на прыём, пакуль яны яшчэ працуюць.

Некаторыя ўладальнікі салонаў аднак лічаць, што зараз няма патрэбы ў дадатковай рэкламе. Кліенты масава шукаюць свабодныя тэрміны ў бліжэйшыя дні, каб паспець прывесці сваё цела ў парадак да пачатку каранціну.

Цырульнікі адзначаюць, што снежань – месяц збору ўраджаю для гэтай галіны. Іх кліенты хочуць добра прадставіць сябе сваім сем'ям падчас навагодніх святаў.

Неабходнасць часова закрыць бізнес у гэты перыяд стане вялікім выклікам для ўладальнікаў салонаў прыгажосці. Аднак стабілізацыя росту новых выпадкаў каранвіруса дае надзею на тое, што ўрад не ўгледзіць неабходнасці ўводзіць агульнанацыянальны каранцін, пішуць на партале money.pl.

эж