Беларуская Служба

Эпідэмія не закранула моцна эканоміку Польшчы

31.12.2020 11:01
Антыкрызісны шчыт збярог Польшчы каля 3 працэнтаў росту ВУП.
Ілюстрацыйны здымакPAP/Leszek Szymański

Усе краіны ЕЗ запусцілі антыкрызісныя праграмы. Гэта дапамагло залагодзіць эканамічны крызіс. Аднак не ўсім гэта аднолькава дапамагло, піша штодзёнка «Rzeczpospolita».

Антыкрызісны шчыт збярог Польшчы каля 3 працэнтаў росту ВУП. Калі б не было выдзеленых велізарных сродкаў у памеры 6-7% ВУП, рэцэсія ў Польшчы ў 2020 годзе дасягнула б прыблізна 6%. Тым часам, з прагнозаў Еўракамісіі, польская эканоміка ў 2020 годзе зменшыцца на 3,6 працэнта. Аднак няма нічога задарма. Такі маштаб дапамогі прывёў да росту дзяржаўнага доўгу, а бюджэтны дэфіцыт дасягне рэкордных 8,8% ВУП у 2020 годзе.

Ці памер дзяржаўнай дапамогі ўплываў напрост на маштабы эканамічнага спаду ў Польшчы ды іншых краінах ЕЗ?

Кароткі агляд сітуацыі ў краінах Еўразвязу паказвае, што згаданы механізм спрацаваў не ўсюды. Напрыклад, у Злучаным Каралеўстве дэфіцыт сектара дзяржаўных фінансаў у 2020 годзе дасягне нават 13,4 працэнта. Пры гэтым ВУП і эканоміка скараціцца больш чым на 10%. Аналагічна ў Іспаніі - там дэфіцыт узляцеў да 12,2 працэнта. ВУП і эканоміка абрынулася больш чым на 12 адсоткаў. Наадварот у Даніі і Швецыі, дзе і дзяржаўны дэфіцыт і рэцэсія адныя з самых малых у ЕЗ. У Польшчы лепшая сітуацыя ў звязку з тым, што тут больш удзел прамысловасці ў ВУП, чым у краінах поўдня Еўропы.

Несумненна, што праграмы дапамогі змякчылі ўплыў пандэміі на эканоміку - у большасці еўрапейскіх краін. Гэтыя праграмы былі накіраваны на падтрыманне ліквіднасці кампаній і абарону працоўных месцаў, дзякуючы чаму рост беспрацоўя быў значна ніжэйшым, чым можна было чакаць, таксама гэта дазволіла абараніць ад катастрафічнага падзення даходы хатніх гаспадарак.

юл