Беларуская Служба

Украіна збіраецца цалкам адключыцца ад энергасістэм Расіі і Беларусі да 2023 года

26.01.2021 15:14
Галоўная мэта – далучыць Украіну да еўрапейскай сістэмы, дзе кошты і ўмовы супрацоўніцтва празрыстыя.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjne yelantsevv/shutterstock

Мэта Кіева– увайсці ў сістэму электразабеспячэння Еўразвяза ў 2023 годзе, пішуць на польскім партале biznesalert.pl, спасылаючыся на ўкраінскія крыніцы.

Гэта азначае, што мы павінны адрэзаць сябе ад беларускай і расійскай сістэм і цалкам інтэгравацца ў ЕЗ. Мы ідзем па гэтым шляху. І для мяне, як для кіраўніка Міністэрства замежных спраў, гэта фундаментальная задача, – заявіў Дзмітрый Кулеба ў інтэрв'ю тэлеканалу «Украіна24».

Раней Юрый Вітрэнка, вылучаны на пасаду кіраўніка Мінэнергавугля, заявіў, што адключэнне Украіны ад адзінай энергетычнай сістэмы з Расіяй і Беларуссю будзе яго прыярытэтнай задачай. Ён падкрэсліў, што галоўная мэта – далучыць Украіну да еўрапейскай сістэмы, дзе кошты і ўмовы супрацоўніцтва празрыстыя. Пра планы Украіны адключыцца ад расійскіх і беларускіх энергасетак пісалі на польскім партале biznesalert.pl.

эж