Беларуская Служба

Нафтапаліўная кампанія Orlen працягвае пашыраць сектары дзейнасці

09.02.2021 14:21
Кіраўніцтва канцэрну PKN Orlen заявіла пра стварэнне новага брэнду Orlen w Ruchu.
Аўдыё
  • Нафтапаліўная кампанія Orlen працягвае пашыраць сектары дзейнасці; МВФ станоўча ацаніў дзеянні Нацыянальнага банку Польшчы падчас пандэміі; Варшава атрымае менш сродкаў ЕЗ, чым астатняя частка Мазавецкага ваяводства
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneAB/FORUM

Надоечы ўвайшла ў сектар СМІ і купіла медыя-групу Polska Press, якая выдае рэгіянальныя і мясцовыя газеты.

Цяпер кіраўніцтва канцэрну заявіла пра стварэнне новага брэнду Orlen w Ruchu. Гэта будуць гастранамічныя пункты і сетка па выдачы пасылак, даступная па-за АЗС.

Старшыня ўправы PKN Orlen Даніэль Абайтек падкрэсліў, што рознічны гандаль кампаніі становіцца ўсё больш прыбытковым.

«Менавіта таму мы ўваходзім у іншыя віды дзейнасці чым паліўная, падобна, як і іншыя канцэрны», – сказаў Абайтэк.

 -Канчаткова разам з кампаніяй Ruch мы плануем за пяць гадоў адкрыць 900 пунктаў. І яны будуць працаваць пад брэндам Orlen w Ruchu. Мы спалучаем прафесіяналізм кампаніі Orlen, нашыя тавары, польскую кухню - будзем прадаваць іх разам з кампаніяй Ruch. Акрамя гэтага, робім стаўку на інвестыцыі ў кур'ерскія паслугі.

У гэтым годзе будзе створана 40 пунктаў пад назвай Orlen w Ruchu.

Член праўлення PKN Orlen па рознічным гандлі Патрыцыя Клярэцка сказала, што новыя фарматы рознічнага продажу будуць уключаць тры тыпы абʼектаў, якія прапануюць у асноўным паслугі па грамадскім харчаванні і крамы.

- Першы з іх плошчай прыблізна ў 20м2 заменіць цяперашнія кіёскі Ruch. Плануем таксама стварыць пункты продажу ў 60 м2, у якіх прапануем высокаякаснае харчаванне і звычайныя тавары. Акрамя гэтага, будуць кропкі «Кава з сабой», якія паставім у месцах вялікага руху.

У чацвёртым квартале гэтага года PKN Orlen хоча запусціць паслугу Orlen Paczka, якая будзе даступная адразу ў 5,5 тысяч пунктаў. Агулам такіх пунктаў атрымання пасылак будзе больш за 10 тысяч па ўсёй Польшчы.

яс

 

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі