Беларуская Служба

PGNiG укараняе перадавыя лічбавыя тэхналогіі

14.06.2021 19:35
Дзякуючы праекту Smart Field айчынная здабыча газу рашуча павялічыцца.
 .    .
Штучны інтэлект. Здымак мае ілюстрацыйны характар.GDJ/pixabay.com/CC0 Public Domain

Перадавыя лічбавыя тэхналогіі будуць падтрымліваць пошукавую і перапрацоўчую дзейнасць Польскай нафтавай і газавай кампаніі. PGNiG запушчае праект Smart Field, дзякуючы якому айчынная здабыча газу павялічыцца на больш за 7 мільярдаў кубічных метраў. У цяперашні час яна складае амаль 4 мільярды кубаметраў.

Кампанія паведаміла, што «дзякуючы выкарыстанню штучнага інтэлекту» можна будзе паскараць аналітычныя працэсы і павялічваць колькасць апрацаваных дадзеных.

Паводле віцэ-старшытні PGNiG Роберта Пэркоўскага (Robert Perkowski) – гэта азначае прадаўжэнне працы шахтаў, якія абслугоўваюць радовішчы, у сярэднім на 10 гадоў:

- Smart Field – гэта інтэграваная сістэма, якая абапіраецца на штучны інтэлект, машыннае навучанне (англ. machine learning) і выкарыстоўванне хмараў. Гэта дазволіць нам паскорыць працу інжынераў і аўтаматызаваць шмат працэсаў.

Палякі штогод спажываюць больш за 20 мільярдаў кубаметраў прыроднага газу. Паводле агульных ацэнак, да канца 2030 года згаданае спажыванне можа павялічыцца ўдвая.

аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі