Беларуская Служба

Польскія ўлады змагаюцца з дэмаграфічным крызісам у краіне

06.07.2021 11:21
Гэтаму павінны паспрыяць сацыяльныя праграмы, падрыхтаваныя ўладамі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:TerriC/pixabay.com/CC0 Public Domain

За апошнія пяць гадоў урад Польшчы выдзеліў 2 мільярды 100 мільёнаў злотых (амаль 467 мільёнаў еўра) на стварэнне новых месцах для дзяцей у яслях, заявіла міністр Марлена Малёнг(Marlena Maląg) падчас урачыстага адкрыцця новай пляцоўкі ў Гажыцах Вялікіх у Вялікапольскім ваяводстве. Гэты аб'ект прапануе 77 месцаў для наймалодшых дзяцей.

Кіраўнік ведамства па справах сям’іі і сацыяльнай палітыкі спадзяецца, што будаўніцтва новых ясляў стане імпульсам, які прычыніцца да выхаду краіны з цяперашняй дэмаграфічнай пасткі:

- У 2015 годзе ў Польшчы дзейнічалі 2,5 тысячы ясляў. Цяпер гэткіх пляцовак у краіне амаль 7 тысяч (больш за 6 900). Гэта дае больш за 200 тысяч месцаў для дзяцей. Кожны год мы прызначаем 450 мільёнаў злотых на праграму «Малыш Плюс». З будучага года дзякуючы сродкам, між іншым, з Нацыянальнага фонду рэканструкцыі, Еўрасаюза і бюджэту згаданая сродкі вырастуць да 1,5 мільярда злотых.

Важнае, каб аплаты за яслі для бацькоў былі як найменшыя, заявіла міністр Малёнг. Яна дадала, што ўлады плануюць падтрымліваць бацкоў таксама ў іншых сферах:

-Згаданую дапамогу мы будзем развіваць шляхам праектаў, якія заключаныя ў сацыяльна-эканамічнай праграме «Польскі парадак». Гаворка ідзе пра тое, каб маладыя людзі мелі стабільную і годную працу на аснове пастаянных дамоваў.

Міністр Малёнг падкрэсліла, што паводле вынікаў даследаванняў грамадскай думкі, 98 адсоткаў маладых людзей хочуць мець дзяцей.

аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі