Беларуская Служба

Кадры з былога СССР «заваёўваюць» Польшчу. Яны ўсё часцей становяцца босамі

13.09.2021 12:17
Самай шматлікай групай працаздольных мігрантаў у Польшчы па-ранейшаму з'яўляюцца ўкраінцы. 
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.Dusan Petkovic/Shutterstock

Толькі ў 2020 годзе ў Польшчы было выдадзена 406 тыс. дазволу на працу для замежнікаў. Гэта ў дзесяць разоў больш, чым у 2010 годзе, і ў трыццаць разоў больш, чым у 2004 –  год уступлення Польшчы ў Еўрапейскі Звяз, пішуць на партале money.pl.

Больш за ўсё мігрантаў прыязджае ў Польшчу з краін былога Савецкага Саюзу. Эканамісты з Гданьскага політэхнічнага ўніверсітэту вырашылі праверыць, як мяняюцца тэндэнцыі працоўнай міграцыі ў Польшчу з гэтых дзяржаў.

Начальнік, а не падначалены

- За гэтыя гады змяніўся вобраз імігранта з былога СССР, які прыязджае ў Польшчу. Сёння гэта вельмі часта добра адукаваныя людзі, якія займаюць высокія пасады, яны становяцца кіраўнікамі аддзелаў або распачынаюць уласны бізнес. Вобразна кажучы, усё больш і больш людзей ідуць на працу не ў рэстаран мыць посуд, гэта значыць для выканання простых работ, якія не патрабуюць высокай кваліфікацыі, а яны ствараюць уласны рэстаран, кажа прафесар Малгажата Гаўрыцкая з Факультэту мэнэджмента і эканомікі Гданьскага політэхнічнага ўніверсітэту. І дадае, што пункт гледжання, які, магчыма, замацаваўся ў меркаванні многіх палякаў аб тым, што начальнік – паляк, а ўкраінцы ці беларусы – падначаленыя, ужо зачастую не адпавядае рэчаіснасці. Ужо цяпер мы бачым, што ў буйных карпарацыях кіраўнікамі ўсё часцей становяцца выхадцы з дзяржаў былога СССР.

- Больш за ўсё ІТ-спецыялістаў і лекараў. Польскі рынак працы мае патрэбу ў такіх спецыялістах, менавіта гэтыя адмыслоўцы будуць папаўняць недахопы, якія ўзнікаюць на польскім рынку працы, што таксама важна з пункту гледжання дэмаграфічных змяненняў у Польшчы, – заўважае прафесар Гаўрыцкая.

Іншымі словамі, мы павінны радавацца, што імігранты з усходу хочуць працаваць у нас. Бо яны не адымаюць хлеб у палякаў, а папаўняюць недахопы ў тых прафесіях, дзе недастаткова рук для працы, сцвярджаюць аўтары артыкула.

Аўтары даследавання, акрамя прафесар Гаўрыцкай, а гэта таксама прафесар Крысціна Гамулка, адзначаюць, што партрэт сярэднестатыстычнага эканамічнага мігранта ў Польшчы моцна адрозніваецца ад таго, што назіралася яшчэ 10 гадоў таму. Раней яны часцей прыязджалі на тэрмін ад 3 да 6 месяцаў, цяпер большасць людзей прыязджаюць сюды на час ад 6 месяцаў да 2 гадоў. Неабходна, на думку эканамістаў з Гданьскага політэхнічнага ўніверсітэту, уводзіць далейшае палягчэння легалізацыі, у гэтым працэсе неабходна ўлічваць кваліфікацыю мігрантаў, дзякуючы якім Польшча папоўніць дэфіцыт на рынку працы.

Самай шматлікай групай працаздольных мігрантаў у Польшчы па-ранейшаму з'яўляюцца ўкраінцы. Па дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, у 2020 годзе ім было выдадзена 295 тыс. дазволаў на працу, што ў 20 разоў больш, чым у 2010 годзе. Другое месца займаюць беларусы – 27 тыс. дазволаў, далей ідуць грузіны – 8 тыс. і малдаване – 7,6 тыс.

Атрыманне замежнікамі вышэйшай адукацыі ў Польшчы мае вялікае значэнне ў кантэксце працоўнай міграцыі. Колькасць замежнікаў, якія навучаюцца ў польскіх ВНУ, пастаянна расце – у 2020/21 навучальным годзе іх было 84 тыс., гэта значыць на 3% больш, чым годам раней (82 тыс.). Усяго з краін былога СССР тады налічвалася 54,7 тыс. студэнтаў – больш за ўсё з Украіны (39 тыс.) і Беларусі (8,3 тыс.).

Цікава, што толькі адзін з трох беларусаў, якія навучаюцца ў Польшчы, мае польскія карані. Гэта, як падкрэсліваецца ў справаздачы эканамістаў, вялікая змена, якая наступіла за апошнія 20 гадоў.

Адметна, што найменшую цікавасць да вышэйшай адукацыі ў Польшчы маюць маладыя эстонцы, латышы, грамадзяне Туркменістана і Арменіі.

эж


Польскі ўрад абвяшчае «Новую міграцыйную палітыку»

14.07.2021 14:44
На карту пастаўлена гульня за супрацоўніка, асабліва з Усходу. 

Іншаземцы найбольш ахвотна пасяляюцца ў Мазавецкім ваяводстве

10.08.2021 08:31
Замежнікі пасяляюцца ў рэгіёнах з буйнымі гарадскімі цэнтрамі, якія даюць магчымасці працы або навукі.