Беларуская Служба

Еўракамісія: Каля 1000 беларускіх прадпрымальнікаў пераехалі ў Польшчу

09.11.2021 08:49
Прадстаўнікі мясцовага самакіравання Варшавы і Лодзі анансавалі далейшую інфармацыйную і лагістычную дапамогу беларускаму бізнесу ў сваіх гарадах.
Аўдыё
  • Прадстаўнікі мясцовага самакіравання Варшавы і Лодзі анансавалі далейшую інфармацыйную і лагістычную дапамогу беларускаму бізнесу ў сваіх гарадах.
  ,    , 6  2021
Удзельнікі дыскусіі, Беларускі дом у Варшаве, 6 лістапада 2021 Крыніца: Беларускі дом у Варшаве

Чым гарадскія ўлады могуць дапамагчы беларускаму бізнесу ў Польшчы?» на гэта пытанне адказвалі прадстаўнікі мясцовага самакіравання Лодзі і Варшавы, а таксама беларуская бізнес супольнасць у Польшчы. У суботу ў Беларускім Доме прайшла дыскусійная панэль на гэтую тэму. Гарадскіх улады Лодзі і Варшавы расказалі пра магчымасці і ўмовы для беларускіх прадпрымальнікаў, а тыя ў сваю чаргу звярнулі ўвагу на свае пільныя патрэбы.

Дыскусія адбывалася 6 лістапада ў варшаўскім Беларускім доме. Пра падрабязнасці стрэчы распавядае супрацоўнік арганізацыі Аляксандр Валодзін:

- Гэта працян бізнес-форума, які прайшоў напрыканцы кастрычніка пад патранажам С. Ціханоўскай і яе швабу. Мы вырашылі зрабіць асобную панэльную дыскусію больш практычнага накірунку, каб злучыць прадстаўнікоў мясцовага самакіравання і беларускага бізнесу дзеля вырашэння канкрэтных праблемаў. Сярод гэтых праблемаў, у першую чаргу, можна вылучыць легалізацыю, адсутнасць крэдытнай гісторыі ў Польшчы, а таксама адсутнасць ведаў пра мясцовы рынак. Гэта тры асноўны праблемы. Трэба разумець, што гарадскія ўлады могуць вырашыць далёка не ўсё, але менавіта яны прапануюць дакладныя праграмы, якія на мясцовым узроўні могуць аблегчыць вырашэнне гэтых праблемаў. Мясцовае самакіраванне можа займацца канкрэтнымі выпадкамі, наладжваць дыялог з канкрэтным бізнесам. Менавіта на сустрэчы, арганізаванай Беларускім домам, адбываецца абмен канаткамі, а пазней ужо можна будзе вырашаць канкрэтныя праблемы з гарадской уладай.

Начальнік аддзелу супрацоўніцтва з інвестарамі Упраўлення эканамічнага развіцця Варшавы Пётр Парадоўскі падкрэслівае, што супраца мясцовага самакіравання з прадстаўнікамі нацыянальных супольнасцяў, у тым ліку бізнэс-супольнасцяў мае вялікае значэнне:

-Такое супрацоўніцтва для нас вельмі важнае, бо дае нам магчымасць аказваць падтрымку канкрэтным сацыяльным групам. Калі да нас у ратушу прыходзіць асобная фірма, і пачынае намагацца вырашыць нейкія праблемы – гэта адна справа, тут усё вырашае давер. Аднак, калі да нас звяртаецца вялікае супольнасць, альбо НДА, якая прадстаўляе інтарэсы цэлай групы суб’ектаў, мы маем больш падставаў для дзейнасці. Прапановы, які трапляць нам на стол, у тым ліку падчас такіх сустрэчаў, дазваляюць нам пачаць дзейнічаць, займацца канкрэтнымі тэмамі.

На актыўнае супрацоўніцтва з прадстаўнікамі беларускай супольнасці і бізнесменаў робіць стаўку і трэці па колькасці жыхароў горад Польшчы – Лодзь. Менавіта Лодзь у апошнія гады прыцягвае міжнародны капітал добрымі ўмовамі вядзення бізнесу. Каб іншаземцы маглі без цяжкасцяў адаптавацца ў Лодзі, гарадскія ўлады надоечы адчынілі Шматкультурны цэнтр, кажа дырэктар Упраўлення эканамічнага развіцця і міжнароднага супрацоўніцтва Лодзі Адам Бжастоўскі:

- 1-га верасня сваю працу распачаў Шматкультурны цэнтр гораду Лодзі. Яго асноўная мэта – падтрымка новых жыхароў гораду ў адаптацыі на новым месцы. Новыя жыхары Лодзі могуць атрымаць там дапамогу, напрыклад, па пытанню пошуку жытла, змогуць атрымаць прававую і падатковую кансультацыю і г. д. Беларусы ўжо заўважальныя на нашых вуліцах, сваім прыемным знешнім выглядам і ўсмешкамі яны адразу прыцягваюць увагу. Беларусы – прыгожыя людзі, вельмі радуюся, што беларусаў у Лодзі становіцца штораз больш. Канешне ў Варшаве, Кракаве, ці Уроцлвае іх пакуль больш, але Лодзь вельмі зацікаўлена ў тым, каб беларусаў тут прыбывала. І менавіта з гэтае прычыны адбылося адкрыццё Шматкультурнага цэнтру Лодзі.

Беларускія прадпрымальнікі, сярод якіх была Вераніка Ліндарэнка з Ū-Hub падзяліліся сваімі назіраннямі наконт таго, чаго не хапае беларускаму бізнесу ў Польшчы, якія болі ў беларускіх прадпрымальнікаў: недахоп інфармацыі аб магчымасцях для пераезду і развіцця ў гэтай краіне, востры недахоп інфармацыі па адкрыцці бізнесу ў Польшчы.

Паводле дадзеных Еўракамісіі, за апошні час з Беларусі ў Польшчу пераехалі больш за 1000 бізнесмэнаў. Яны былі вымушаны не ажыццяўляць рэлакацыю, а з нуля пачынаць справы ў новай краіне. Ужо зараз мясцовае самакіраванне намагаецца адказаць на запатрабаванне ў інфармацыю і прававую падтрымку, а самі прадпрымальнікі гуртуюцца ў сваё прадстаўніцтва.

Прадстаўнікі мясцовага самакіравання Варшавы і Лодзі анансавалі далейшую інфармацыйную і лагістычную дапамогу беларускаму бізнесу ў сваіх гарадах, аднак падкрэсліўшы, што вялікі пералік прававых і легалізацыйных праблемаў знаходзіцца ў кампетэнцыі цэнтральных уладаў Польшчы.

Слухайце аўдыё!

эж

Бізнесовец Аляксандр Кныровіч: Сённяшняя сітуацыя надоўга. Я б вельмі хацеў, каб мяне пераканалі ў адваротным

20.09.2021 16:30
Размова з бізнесоўцам Аляксандрам Кныровічам пра турму, шанцы на вяртанне з эміграцыі і змены ва ўзаемаадносінах улады і бізнеса.

Негатыўная эканамічная перспектыва Беларусі будзе спрыяць эміграцыі

15.10.2021 15:23
Эканамічная сітуацыя ў Беларусі кепская, пры адсутнасці рэформаў і пры цяперашняй уладзе эканамічныя перспектывы краіны вельмі слабыя.

У Варшаве праходзіць форум Belarus Buiness Harbour

28.10.2021 14:06
Асноўная мэта мерапрыемства — аб’яднанне беларускай бізнес-дыяспары.