Беларуская Служба

Сёлета калядныя пакупкі палякаў будуць большыя, чым летась

24.12.2021 10:31
Росту пакупкаў не затармазіла ні пандэмія, ні павышэнне цэнаў, канстатуюць эксперты.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

У снежні рух у гандлёвых цэнтрах на чвэрць вышэйшы, чым у папярэднім годзе. Расце таксама інтэрнэт-продаж і гэта сведчыць аб тым, што палякі не эканомяць на Калядах, паведамляе Rzeczpospolita.

Паводле дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, у лістападзе рознічны тавараабарот павялічыўся ў пастаянных цэнах на 12,1% у гадавым вылічэнні, а ў бягучых цэнах – на 21,2%.

Паводле звестак кампаніі Selectivv, у першай палове снежня ў гадавым вылічэнні гандлёвыя цэнтры наведала на 23,8% больш кліентаў, чым летась. Расце самы буйны канал гандлю прадуктамі харчавання – маркеты, якія ў гэтым часе наведала на 16,5% кліентаў больш. Толькі крамы з будаўнічымі матэрыяламі зафіксавалі падзенне колькасці пакупнікоў на 3,3%. Росту пакупкаў не затармазіла ні пандэмія, ні павышэнне цэнаў.

«Штогод мы назіраем павелічэнне колькасці наведвальнікаў гандлёвых цэнтраў, але сёлетняе павышэнне нас вельмі здзівіла», – кажа старшыня кампаніі Selectivv Аляксандр Люхоўскі.

Хоць два апошнія тыдні паказваюць на выразны рост колькасці кліентаў у параўнанні з мінулым годам, то ў параўнанні з папярэднімі гадамі бачная тэндэнцыя да змяншэння колькасці кліентаў з адначасовым павелічэннем аб'ёму продажу на некалькі працэнтаў, заўважаюць эксперты.

Рост зацікаўлення кліентаў тычыцца не толькі набыцця калядных падарункаў, але і прадуктаў харчавання.

Паводле прэс-сакратара даследчага агенцтва IQS Бэаты Садоўскай, палякі плануюць рабіць пакупкі на Каляды ў асноўным стацыянарна, хоць ужо 17% апытаных гатовыя падзяліць іх паміж стацыянарнымі і інтэрнэт-крамамі.
Паводле даследаванняў, 44% палякаў плануюць выдаткаваць на падрыхтоўку Калядаў столькі, колькі і летась. 26% плануе згаданыя выдаткі павялічыць, паведамляе Rzeczpospolita.

аз

У сувязі з ростам інфляцыі ўрад рыхтуе дапамогу для найбяднейшых палякаў

14.12.2021 10:14
Дапамога будзе складаць ад 400 да 1150 злотых(ад 87 да 250 еўра) у залежнасці ад памеру хатняй гаспадаркі і даходаў.