Беларуская Служба

Апытанне: У будучым годзе палякі чакаюць зніжэння інфляцыі

28.12.2021 14:03
Рэспандэнты чакаюць таксама паляпшэння адносінаў Польшчы з Еўрасаюзам і зніжэння падаткаў.
Здымак мае ілюстрацыйны характарe-gabi/pixabay.com/CC0 Public Domain

Чаканні палякаў на наступны год – гэта ў першую чаргу скарачэнне інфляцыі, паляпшэнне адносін з ЕС і зніжэнне падаткаў, пра гэта сведчаць вынікі апытання грамадскай думкі, праведзеныя кампаніяй United Surveys для выдання Dziennik Gazeta Prawna.

43,5 працэнта апытаных паказалі на неабходнасць барацьбы з высокімі коштамі. Зніжэння інфляцыі чакаюць 43 працэнты апытаных выбаршчыкаў апазіцыі і толькі 24 працэнты прыхільнікаў кіроўнай кааліцыі.

Як паведамляе Dziennik Gazeta Prawna, рэспандэнты чакаюць таксама паляпшэння адносінаў Польшчы з Еўрасаюзам(32,7%). На трэцім месцы апынуліся чаканні, звязаныя са зніжэннем падаткаў.

Далейшыя месцы ў апытанні занялі такія чаканні, як: паляпшэнне сітуацыі ў сферы аховы здароўя (амаль 30 працэнтаў), змена ўлады (каля 25 працэнтаў), змены ў судовай сістэме (каля 20 працэнтаў) і забеспячэнне бяспекі мяжы з Беларуссю (каля 16 працэнтаў).

Цікава, што апытаныя ў найменшай ступені чакаюць зніжэння ўзроўню беспрацоўя (прыблізна 3 працэнты рэспандэнтаў) і рашэнняў, датычных паслаблення або абвастрэння эпідэмічных абмежаванняў.

аз

У сувязі з ростам інфляцыі ўрад рыхтуе дапамогу для найбяднейшых палякаў

14.12.2021 10:14
Дапамога будзе складаць ад 400 да 1150 злотых(ад 87 да 250 еўра) у залежнасці ад памеру хатняй гаспадаркі і даходаў.

Міністр фінансаў: Інфляцыя – гэта глабальная праблема

28.12.2021 10:12
«Гэта таксама цана за ратаванне эканомікі падчас пандэміі COVID-19», – кажа міністр фінансаў Тадэвуш Касцінскі.