Беларуская Служба

Польшча спакойна ставіцца да скарачэння паставак «Газпрамам»

26.07.2022 12:32
Міністр клімату і навакольнага асяроддзя Анна Москва заявіла, што польскія газасховішчы запоўненыя і Польшча мае гарантаваную бяспеку паставак.
Аўдыё
  • Польшча спакойна ставіцца да скарачэння паставак «Газпрамам»; Узровень беспрацоўя ў Польшчы ў чэрвені склаў 4,9 працэнта Урад Польшчы імкнецца да поўнай адбудовы суднабудаўнічай прамысловасці.
Ілюстрацыйнае фота63ru78/Shutterstock

Падчас прэсавай канферэнцыі Надзвычайнай рады Еўрасаюза па энергетыцы Анна Москва падкрэсліла, што Польшча вылучаецца сярод іншых еўрапейскіх краінаў у плане энергетычнай бяспекі:

- У нас усе патрэбы забяспечаныя, не так, як у 11 краін ЕС, якія ўжо сёння ўводзяць абмежаванні. У нас іх няма і нам не патрэбныя ніякія скарачэнні.

Польшча не падтрымлівае дамовы краін ЕС аб скарачэнні спажывання прыроднага газу з 1 жніўня да 31 сакавіка наступнага году на 15%, і на падтрымку іншых краін гэтым газам, калі яны аб гэтым будуць прасіць.

«Газпрам» скараціў пастаўкі блакітнага паліва да 20% магутнасці Nord Stream 1. Расійскі газ забяспечвае 40% патрэб ЕС.

Польскі ўрад на мінулым тыдні прыняў законапраект аб газавай бяспецы. Праектам прадугледжваецца прыпыненне так званага біржавога абавязацельства ў выпадку абвяшчэння крызіснай сітуацыі. Біржавае абавязацельства палягае на тым, што газ можа прадавацца выключна праз біржу.

яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі