Беларуская Служба

Зліліся польскія паліўныя канцэрны PKN Orlen і Lotos

02.08.2022 15:39
1 жніўня Раённы суд у Лодзі зарэгістраваў зліццё польскіх паліўных канцэрнаў PKN Orlen і Lotos.
 PKN Orlen
Старшыня PKN Orlen Даніэль АбайцекPAP/Marcin Gadomski

Старшыня PKN Orlen Даніэль Абайцек лічыць, што аб’яднанне Orlen і Lotos гарантуе Польшчы такое развіццё, якое маюць на ўвазе кіраўнікі дзяржавы. 1 жніўня Orlen завяршыў зліццё з Lotos. Раённы суд у Лодзі зарэгістраваў зліццё дзвюх кампаній, што з'яўляецца апошнім крокам да іх кансалідацыі.
Як падкрэсліў на прэсавай канферэнцыі Даніэль Абайцек, нягледзячы на асцярогі ў грамадстве, доступ да АЗС пасля аб’яднання не пагоршыцца.

- Мы прадаем 400 АЗС, і купляем ад MOl 200 АЗС. За час майго старшынства на 200 павялічылася колькасць сучасных заправачных. Яшчэ 200 станцый мы купім у канцэрна MOL. Гэта ўжо 400 АЗС. 100 заправачных мае LOTOS. Гэта ўжо 500 АЗС. Акрамя гэтага ў нас падрыхтавана 130 месцаў для новых сучасных пунктаў рознічнага продажу паліва. Агулам атрымліваецца 630 АЗС.

14 ліпеня 2020 года PKN ORLEN атрымала ад Еўрапейскай камісіі ўмоўны дазвол на набыццё паліўнага канцэрну Grupa LOTOS. У жніўні 2020 года PKN ORLEN падпісала пагадненне з Дзяржаўным казначэйствам і Grupa LOTOS аб набыцці акцый гэтай групы і, у выніку, аб пераняцці кантролю над яе капіталам.

Абʼяднанне кампаній павінна была дазволіць Еўракамісія, якая дала сваю канчатковую згоду ў чэрвені 2022 года.

Наступным этапам зліцця энергетычных канцэрнаў у Польшчы будзе абʼяднанне з канцэрнам PGNiG, які займаецца пошукамі і здабычай нафты і газу, - заявіў Даніэль Абайцек.

IAR/яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі