Беларуская Служба

Як магла б выглядаць вайна ЗША з Іранам?

25.06.2019 13:01
Дональд Трамп прызнаўся, што ў апошнім моманце адклікаў атаку на Іран, якая рыхтавалася ў адказ на зьбіцьцё амэрыканскага бесьпілётнага самалёта.
Аўдыё

Gazeta Wyborcza

Першы ўдар быў бы сьціплым. Цэльлю былі б ракетныя ўстаноўкі адказныя за зьбіцьцё бесьпілётнікаў. Наступны крок быў за Іранам. Найбольш магчымай рэакцыяй магло быць спыненьне руху ў Армускай пратоцы, праз якую плыве 30% марскога транспарту сусьветнай нафты.

Зразумела, ЗША ня могуць гэтага прабачыць. Чарговыя ракеты падаюць на іранскія ваенныя парты, авіябазы і месцы, зьвязаныя з нуклеарнай праграмай. У адказ Іран актывізуе свае замежныя аддзелы, а шыіцкая міліцыя атакуе войскі ЗША ў Сырыі.

Таксама Іран можа не стрымацца, каб не атакаваць Ізраіль, прэм’ер якога намаўляў Трампа да вайны з іранцамі. Прэм’ер Бэньямін Нэтаньяху не застанецца пасіўным, а Трамп ахвотна прыйдзе сябру на дапамогу. Ізраіль і Амэрыка ўдараць у месца і аддзелы, якія пагражаюць Ізраілю, асабліва ў Сырыі. У вайну можа ўключыцца Саудаўская Арабія.

Тое, што распачалося як «абмежаваны ўдар», усё больш будзе набіраць характар «масавага канфлікту». Гэта пацьвярджае словы ўладаў Ірану, якія папярэджвалі, што магчымая атака ЗША мела бы рэгіянальныя і міжнародныя наступствы.

ав