Беларуская Служба

«Гомельтранснафта Дружба» створыць свае пункты кантролю якасьці нафты з Расеі

01.07.2019 15:34
Прынята рашэньне аб арганізацыі сучасных сыстэм вымярэньня колькасьці і якасьці нафты на беларускай тэрыторыі.
 .
Здабыча нафты. Ілюстрацыйны здымакptra/pixabay.com/CC0

«Гомельтранснафта Дружба» заяўляе аб арганізацыі сваіх пунктаў кантролю якасці нафты з Расеі
ААТ «Гомельтранснафта Дружба» прыняло рашэнне аб арганізацыі сваіх пастоў кантролю за якасцю нафты з нафтаправоду «Дружба», заявіў генеральны дырэктар кампаніі Алег Барысенка, піша Інтэрфакс.

«Прынята рашэнне аб арганізацыі сучасных сістэм вымярэння колькасці і якасці нафты на беларускай тэрыторыі – на мяжы як з Расеяй, так і з Польшчай. Мы вымушаны ісці на гэтую меру, каб засцерагчы сябе ад сітуацый, падобных цяперашняй. Па сутнасці, гэта неабходна для гарантыі захавання эканамічных інтарэсаў Беларусі і павышэння ўзроўню прамысловай і экалагічнай бяспекі», – сказаў Барысенка, якога цытуе агенцтва БелТА.

Пры гэтым кіраўнік «Гомельтранснафта Дружба» заявіў, што раней беларускі бок звяртаўся ў ПАО «Транснафта» з прапановай аб будаўніцтве пунктаў кантролю, але сустрэў катэгарычную адмову.

Ён адзначыў, што «пункт прыёму нафты ва Унечы, паказаннямі якога мы павінны кіравацца, знаходзіцца на адлегласці 106 км ад нашай мяжы». «Уявіце, што можа адбыцца на працягу гэтага ўчастка магістралі з нафтай, пакуль яна дойдзе да беларускай тэрыторыі», – дадаў кіраўнік.

Акрамя таго, паводле яго слоў, «на нашы неаднаразовыя прапановы аб сумесным кантролі – арганізацыі прадстаўніцтва »Гомельтранснафта Дружба« ў Польшчы для прыёма-здатачных аперацый на станцыі Адамава – мы таксама атрымалі адмову».

Барысенка таксама сцвярджае, што «расейскі і польскі бакі, спасылаючыся на існуючую практыку ўзаемадзеяння, адкладалі прыняцце рашэння аб зацвярджэнні рэгламенту ўзаемадзеяння, які дае спецыялістам беларускага прадпрыемства доступ да кантролю сістэм вымярэння і ўдзелу ў лабараторных выпрабаваннях на польскай тэрыторыі».
На яго думку, «вынікам работы ранейшай, давернай схемы ўліку і кантролю стала забруджванне ўсяго трубаправода».

ав