Беларуская Служба

Вынікі выбараў сведчаць пра падзел польскага грамадства ў палітычных пытаннях

13.07.2020 11:00
Канфлікт будзе працягвацца, але многія рэчы памяняюцца.
Анджэй Дуда на абвяшчэнні ўступных вынікаў выбараўPAP/Leszek Szymański

Нават пройгрыш Рафала Тшаскоўскага не будзе яго паразай – гаворыць газеце «Rzeczpospolita» палітолаг Рафал Хведарук. Паводле яго, цяжка сабе ўявіць больш эфектны фінал. Канфлікт будзе працягвацца, але многія рэчы памяняюцца.

-Вынікі выбараў паказваюць, як палякі падзеленыя, гэта звязана з тым, што мы знайшлі сваё месца ў гэтай спрэчцы. Мы можам наракаць на біпалярнасць, але насамрэч нам лёгка знайсці месца на адным з бакоў. Калі ў польскай палітыцы нешта памяняецца, то гэта будзе эвалюцыя, а не рэвалюцыя, – мяркуе прафесар Хведарук.

Калі б Анджэй Дуда прайграў (51,21%), то для яго гэта азначала б канец палітычнай кар’еры. У сваю чаргу пройгрыш Рафала Тшаскоўкага (48,79%) не азначае для яго палітычнай паразы. Ён аўтаматычна становіцца адным з самых важных палітыкаў апазіцыі.

Сацыёлаг Польскай акадэміі навук, прафесар Генрык Даманьскі кажа, што вынікі выбараў сведчаць аб тым, што польскае грамадства падзеленае, калі казаць пра палітычныя спрэчкі. -Хоць не трэба на гэта глядзець так радыкальна. Вельмі рашучых прыхільнікаў Анджэя Дуды і Рафала Тшаскоўскага значна менш, чым паказваюць вынікі выбараў. Гэта не 50 на 50, – гаворыць эксперт.

Паводле яго, значэнне мае наплыў электарату, а выбарцы мігравалі галоўным чынам на карысць апазіцыйнага кандыдата. Гэта паказвае, што абедзве паловы не складваюцца з рашучых прыхільнікаў і праціўнікаў абодвух кандыдатаў. –Такая палярызацыя, дарэчы, бачная ўжо некалькі гадоў, – падкрэслівае Генрык Даманьскі.

ав