Беларуская Служба

У Варшаве меў месца выбарчы сабатаж

09.08.2020 16:07
З 3 тысяч жадаючых, на прэзідэнцкіх выбарах прагаласавала недзе 250 чалавек.
Амбасада Беларусі ў Варшаве ў дзень галасавання на выбарах прэзідэнтаЭ.Жолуд

Беларусы ў Польшчы абураныя бяздзейнасцю Амбасады ў Варшаве. Людзі зладзілі альтэрнатыўнае галасаванне.

З самай раніцы, а нават з ночы, перад Амбасадай Беларусі ў Варшавы выстраілася чарга беларусаў, якія хацелі прагаласаваць на выбарах. Паводле нашага карэспандэнта Эдуарда Жолуда, на выбары прыйшло некалькі тысяч беларусаў. З боку Амбасады яны спазналі сабатаж іх канстытуцыйных правоў.

- Амбасада Рэспублікі Беларусь у Варшаве сабатуе жаданне грамадзянаў аддаць свой голас на прэзідэнцкіх выбарах 9 жніўня. Прапускная зольнасць Амбасады – мінімальная. З 8 да 12 гадзін прагаласавала толькі 70 чалавек, а чарга жадаючых расцягнулася на некалькі сот метраў. Настрой у людзей баявы. Усе кажуць пра неабходнасць перамен у краіне. Гэта прымусіла іх прыйсці пад Амбасаду ў Варшаве.

Беларускія грамадзяне не пагадзіліся з такім стаўленнем. На месцы арганізавана альтэрнатыўнае галасаванне. Гаворыць адзін з арганізатара Алесь Лапко.

- Мы вырашылі падлічыць галасы ўсіх грамадзянаў Беларусі, якія прыйшлі прагаласаваць на выбарах прэзідэнта. З-за таго, што камісія, якая сядзіць у Амбасадзе, ня здольная добра працаваць. За ўвесь дзень яна прыме прыкладна 150 чалавек, а ўжо прыйшло больш за 3 тысячы. Да нас ужо запісалася больш за 2500 чалавек. Усяго думаю будзе каля 5 тысяч.

Альтэрнатыўнае галасаванне вельмі нагадвае сапраўднае. Удзел у альтэрнатыўным галасаванні ўзяў нават адзін з кандыдатаў у прэзідэнты, якога не зарэгістравалі ў Беларусі, – Валеры Цапкала.


Валер Цапкала бярэ ўдзел у альтэрнатыўным галасаванні ў Варшаве Валер Цапкала бярэ ўдзел у альтэрнатыўным галасаванні ў Варшаве

Кожны грамадзянін Беларусі, які рэгіструецца, атрымоўвае падобны да арыгінальнага бюлетэнь. Пасля зачынення ўчастка будуць падлічаныя галасы ўсіх грамадзянаў Беларусі, што прыйшлі пад Амбасаду Беларусі ў Варшаве.

Апроч альтэрнатыўнага галасавання, людзі напісалі калектыўную скаргу на дзеянні Амбасады ды выбарчай камісіі. Па стане на 15-ю гадзіну падпісалася каля 500 чалавек.

Эж/юл