Беларуская Служба

Большасць беларусаў не прымае ўладаранне Лукашэнкі

23.10.2020 11:24
За Ціханоўскую на выбарах прагаласавала 52,2%, за Лукашэнку толькі 20,6%.
Аўдыё
  • Эксперт пра стаўленне беларусаў да сітуацыі ў краіне
Здымак мае ілюстрацыйны характар EPA/STRINGER Dostawca: PAP/EPA.

43% Беларусаў падтрымліваюць пратэсты, яшчэ 44% заўзеюць за пратэстоўцаў. Такія дадзеныя прадставілі беларускія даследчыкі.

На старонцы вядомага аналітычнага цэнтра Сhatham House з’явіліся вынікі сацыялагічнага даследавання стаўлення беларусаў да палітычнага крызісу ў краіне.

Беларускае грамадства падзелена на тры групы: тыя, хто падтрымлівае пратэст (43,3%); назіральнікі (33,6%) – тыя, хто хутчэй за патрабаванні пратэстоўцаў, але яны хочуць быць у баку; тыя, хто супраць пратэсту (23,1%).

Больш за 70% лічаць, што дзеянні АМАПа 9-11 жніўня былі неадэкватнымі. Неабходнасць прыпыніць гвалт над пратэстоўцамі і правесці сумленнае расследаванне фактаў гвалту з боку АМАПа – гэта беларускі нацыянальны кансэнсус. Нават палова тых, хто супраць пратэстаў, лічыць гэта неабходным.

Стаўленне да Каардынацыйнай рады супадае з падзелам грамадства. Тыя, хто падтрымлівае пратэст, падтрымліваюць і КС. Тыя, хто супраць пратэсту, супраць і КС. Назіральнікі ж не разумеюць ролю і дзеянні КС.

Беларусы не хочуць выбіраць паміж Захадам і Расеяй. 41,6% думае, што Беларусь павінна быць у саюзе з ЕЗ і Расіяй адначасова, 23,2% лічыць, што нам ніякія саюзы наагул не патрэбныя.

38,2% за бел-чырвона-белы сцяг; 42,2% за чырвона-зялёны; 19,6% – не вызначыліся. Па сутнасці, БЧБ моцна дадаў, ідэалогія Лукашэнка адмірае.

Даследаванне правёў палітолаг і навуковы супрацоўнік Сhatham House Рыгор Астапеня. Ён падзяліўся з намі атрыманымі вынікамі.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце аўдыёфайл