Беларуская Служба

Беларусь і яе мірная барацьба з рэжымам сталі сімвалам таксама ў Расіі

27.01.2021 12:41
Здымкі расійскіх пратэстаў, якія ўбачыў свет, вельмі падобныя на тыя, якія мы бачылі і бачым са жніўня ў Беларусі.
         , 15  2020 .
Пікет салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі ў Старым горадзе Варшавы, 15 ліпеня 2020 г.А. Вялічка/radyjo.net

Тэорыя каляровых рэвалюцый, якія перамяшчаюцца з адной краіны ў другую – гэта асноўная пагроза для постсавецкага аўтарытарызму. Цяпер гэтая тэорыя ажыццяўляецца ў расійскай і беларускай рэчаіснасцях, канстатуе Анджэй Пачобут на старонках выдання Gazeta Wyborcza.

Здымкі расійскіх пратэстаў, якія ўбачыў свет, вельмі падобныя на тыя, якія мы бачылі і бачым са жніўня ў Беларусі. АМАП, збіванне, арышты тысячаў людзей, жорсткая тэлевізійная прапаганда, якая павінна запалохаць дэманстрантаў. Сітуацыя сапраўды падобная. І ў Беларусі і ў Расіі мірна пратэстуюць супраць аўтарытарнай улады, а інтэрнэт адыгрывае важную ролю ў мабілізацыі дэманстрантаў. А ўсё пачалося з арышту папулярнага блогера!  

Акрамя таго, на вуліцах многіх гарадоў Расіі з'явіліся бел-чырвона-белыя гістарычныя беларускія сцягі, прагучалі лозунгі: „Жыве Беларусь!”. Гэта паказвае, што Беларусь і яе мірная барацьба з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі сталі сімвалам і прыкладам таксама для праціўнікаў Уладзіміра Пуціна ў Расіі.

Беларускія дзяржаўныя СМІ паведамляюць пра расійскія пратэсты не хаваючы  задавальнення і падкрэсліваючы падабенства да сітуацыі ў Беларусі. Справа ў тым, што Лукашэнка, шукаючы расійскай падтрымкі, пераконваў Пуціна, што Беларусь - гэта толькі пачатак; што, на самой справе, глабальная змова з удзелам ЗША, Польшчы, Літвы і іншых узнікла з мэтай нанесці ўдар па Расіі.

Расейцы сапраўды спасылаюцца на прыклад мірнай барацьбы сваіх суседзяў. У сваю чаргу стомленым беларусам расійскія пратэсты вяртаюць надзею на перамогу. Калі б расейцам удалося скінуць Пуціна, то Расія перастала б падтрымліваць беларускі рэжым. Тады дні Лукашэнкі былі б палічаныя. Калі б беларусы зрынулі Лукашэнку, гэта дадало б упэўненасці праціўнікам Пуціна ў Расіі і мабілізавала б іх на акцыі пратэсту на доўгі час.

Перамагаючы на прэзідэнцкіх выбарах у 1994 годзе Аляксандр Лукашэнка прасоўваў  крайнія антыдэмакратычныя і антызаходнія лозунгі, аб’яцаючы рэканструкцыю савецкай імперыі. Для атрымання ўлады Лукашэнка, як першы ўдала выкарыстаў спасылкі на савецкую гістарычную спадчыну, дасягненні СССР і крытыку Захаду. Пазней, па яго прыкладзе, гэтая смутная хваля посттаталітарнага рэваншызму распаўсюдзілася па тэрыторыі былога СССР.

З моманту, калі Уладзімір Пуцін апынуўся пры ўладзе Расія стала ісці за Беларуссю, паслядоўна ажыццяўляючы аўтарытарныя „дасягненні” рэжыму Лукашэнкі. Знішчэнне незалежных СМІ, адмова ад свабодных выбараў, усёмагутнасць спецслужбаў і высокі ўзровень карупцыі - усё гэта сёння характэрнае і Беларусі, і Расіі.

Таму расійскія пратэсты і лозунгі цяпер ідэнтычныя беларускім. Таму Пуцін падтрымаў Лукашэнку, а пратэстоўцы ў Расіі ахвотна спасылаюцца на беларускія прыклады. Гэты беларуска-расійскі аўтарытарны вузел можа развязвацца адначасова, або ніколі, канстатуе Анджэй Пачобут на старонках выдання Gazeta Wyborcza.

аз