Захад па адносінах да Расіі і Украіны паводзіць сябе, як падчас Мюнхенскай змовы 1938 года, калі Чэхаславаччына пры пасярэдніцтве Англіі і Францыі была аддадзена ў рукі Адольфа Гітлера, піша ў панядзелак французская газета «Le Figaro».
Няўжо, каб пазбегнуць чарговай вайны ва Украіне, заходнія дзяржавы абудзяць дух Мюнхена і пакінуць Кіеў у лапах Расіі? Ці будуць прынятыя крамлёўскія патрабаванні, накіраваныя ЗША і НАТА, у прыватнасці, патрабаванне адмяніць запрашэнне ў НАТА Украіны і Грузіі, замарозіць ваенную актыўнасць ў Цэнтральнай Еўропе і краінах Балтыі, – задаюцца пытаннем на старонках уплывовага французскага выдання «Le Figaro».
Уладзімір Пуцін, які ўтаймоўвае былыя савецкія рэспублікі, прарываецца на Блізкі Усход і інвестуе ў Афрыку, выстаўляе напаказ сваю сілу і рашучасць. Момант, у якім ён накіраваў свае сілы супраць Захаду, здаецца спрыяльным – канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель сышла, прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон бярэ ўдзел у выбарчай кампаніі, а прэзідэнт ЗША Джо Байдэн ужо, здаецца, стаміўся ад сваёй пасады.
Амерыканцы не гатовыя змагацца і паміраць за Украіну больш, чым еўрапейцы. Большасць замежных інтэрвенцый, якія праводзяцца захадам з 1990-х гадоў скончылася няўдачай. Былі зроблены высновы. Злучаныя Штаты больш не хочуць адкрываць новыя франты. І асабліва ва Украіне, дзе ў Амерыкі няма жыццёва важных інтарэсаў. Іх там ніколі не было. Пра аналогіі паміж Мюнхенскай змовай 1938 года і цяперашняй палітыка адносна Украіны пісалі на старонках французскага выдання «Le Figaro».
эж