Беларуская Служба

У Фінляндыі перапалох выклікаў пралёт вялікага расійскага самалёта над вайсковай базай

19.01.2022 18:09
Вайсковыя эксперты кажуць пра тое, што гэта, магчыма, была праверка магчымай рэакцыі Хельсінкі.
Flaga Finlandii
Flaga Finlandiishutterstock.com

Dziennik Gazeta Prawna паведамляе, што ў Фінляндыі перапалох выклікаў пралёт вялікага расійскага самалёта над вайсковай базай. Ваенна-паветраныя сілы Фінляндыі паведамілі, што самалёт Boeing 747 расійскай грузавой авіякампаніі AirBridgeCargo Airlines выконваў рэйс з Масквы ў Мурманск. Гэтая авіякампанія з’яўляецца адной з буйнейшых фрахтавых авіяпрадпрыемстваў Расіі.

Аднак раптоўна над Балтыйскім морам самалёт змяніў курс і накіраваўся ў нямецкі Лейпцыг, дзе знаходзіцца адна з базаў авіякампаніі. Эксперты звяртаюць увагу на тое, што траса пералёту ў Германію вядзе праз краіны Балтыі, а самалёт выбраў курс праз цэнтральную і паўднёвую Фінляндыю. Фінляндскія аглядальнікі называюць такі манеўр расіян «шпіёнскай місіяй» і «расійскай правакацыяй» на фоне напружання ў Еўропе.

У сваю чаргу вайсковыя эксперты кажуць пра тое, што гэта, магчыма, была праверка магчымай рэакцыі Хельсінкі. Мясцовыя СМІ зазначаюць, што пралёт самалёта адбыўся ў моманце павелічэння прысутнасці расійскіх ваенных караблёў на Балтыцы, перамоў паміж НАТА і Расіяй па тэме Украіны і актыўнасці невядомых дронаў над электрастанцыямі ў Швецыі, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.

вс