Беларуская Служба

Польшча заклікае да яшчэ больш жорсткіх санкцый супраць Расеі і Беларусі

28.02.2022 15:41
Долар і еўра ўжо рэзка выраслі да беларускай і расійскай валютаў на тле санкцый, уведзеных супраць Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.
Аўдыё
  • Польшча заклікае да яшчэ больш жорсткіх санкцый супраць Расеі і Беларусі.
          .
Польшча заклікае да яшчэ больш жорсткіх санкцый супраць Расеі і Беларусі.PAP/EPA/STEPHANIE LECOCQ

Закрыццё газаправода « Nord Stream 1» і канчатковы спыненне праекта « Nord Stream 2» – гэта апошнія чаканні Польшчы ў дачыненні да санкцый супраць Расіі. Польшча таксама заклікае ўвесці не менш сур'ёзныя абмежаванні для эканомікі і банкаўскай сістэмы Беларусі, якая ўдзельнічае ў агрэсіі супраць Украіны.

Закрыццё еўрапейскай паветранай прасторы для расійскіх самалётаў, адключэнне часткі расійскіх банкаў ад сістэмы SWIFT, замарожванне паловы рэзерваў цэнтральнага банка Расіі і актываў алігархаў, а таксама спыненне крамлёўскай дэзынфармацыі – гэта найноўшыя санкцыі ў адказ на агрэсію Расіі супраць Украіны, пра якія ў Бруселі дамовіліся еўрапейскія лідары. Еўрасаюз таксама выдзеліць 450 мільёнаў еўра на закупку і пастаўку ўзбраення і тэхнікі ва Украіну. Гэта першае такое рашэнне ў гісторыі супольнасці. Польшча стане цэнтрам перадачы вайсковай падтрымкі Украіне.

Тым часам, Польшчы гэтага мала. Палякі патрабуюць адключэння газаправода Nord Stream, сказаў прэс-сакратар польскага ўрада Пётр Мюлер(Piotr Muller):

-Згаданым газаправодам пастаўляецца не газ, але мільярды долараў на ўзбраенне Расіі. Мы – Польшча патрабуем закрыцця газаправода Nord Stream 1, патрабуем таксама не дапусціць да запушчэння газаправода Nord Stream 2. І гэта канчаткова.

Урад Мекленбурга-Пярэдняй Памераніі абвясціў аб роспуску фонду, створанага год таму для завяршэння будаўніцтва газаправода Nord Stream 2. Сабраныя ім сродкі ў будучым павінны быць накіраваны на гуманітарныя мэты. Таксама ўчора канцлер Германіі Олаф Шольц пагадзіўся на адключэнне расійскіх банкаў ад сістэмы SWIFT і выказаўся за дыверсіфікацыю крыніц паставак энергіі ў Еўропу.

Брусель таксама нанясе ўдар па эканоміцы Беларусі, кажа віцэ-міністр польскага МЗС Павел Яблоньскі(Paweł Jabłoński).

- Лукашэнка добра ведаў, у чым ён удзельнічае. Ён дазволіў Пуціну напасці на Кіеў.

Гаворка ідзе, між іншым, пра забарону на імпарт многіх беларускіх тавараў, паведаміла старшыня Еўракамісіі Урсула вод дэр Ляен:

- Абмежаванні закрануць найважнейшыя беларускія экспартныя тавары: паліва, тытунёвыя вырабы, драўляныя вырабы, збожжа, жалеза і сталь.

На гэты раз еўрапейскія санкцыі закранулі таксама асабіста прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, кіраўніка расійскай дыпламатыі Сяргея Лаўрова і расійскіх алігархаў, якія маюць сувязі з Крамлём. Сёння ў другой палове дня ў Бруселі сустракаюцца амбасадараў Еўрасаюза, каб абмеркаваць падрабязнасці згаданых абмежаванняў.

Мэтай згаданых крокаў, пераконвае Варшава, з’яўляецца поўная ізаляцыя на міжнароднай арэне агрэсараў- то бок Расіі і Беларусі.

Між тым, міністр замежных спраў Літвы Габрыэліус Ландсбергіс заклікае абмежаваць доступ расійскіх караблёў да тэрытарыяльных вод краін Еўрасаюза. У той жа час Вільня разрывае сувязі з расійскімі і беларускімі гарадамі-партнёрамі. Тэму працягвае карэспандэнт Каміль Залеўскі:

-Габрыэліус Ландсбергіс заявіў, што калі краіны ЕС аднагалосна закрыюць паветраную прастору для расійскіх самалётаў, наступным крокам павінны стаць санкцыі супраць расійскага суднаходства. Справа ў тым, каб караблі не маглі заходзіць у тэрытарыяльныя воды і парты краін Еўрасаюза. «Такім чынам мы пакажам паслядоўнасць нашых дзеянняў і ўзмоцнім ціск на агрэсара», – адзначыў кіраўнік літоўскай дыпламатыі.
Мэр Вільні Рэмігіюс Шымашюс паведаміў, што літоўская сталіца спыняе супрацоўніцтва з гарадамі-партнёрамі ў Расіі і ўводзіць забарону на працу расійскай кампаніі Yandex Taxi, якая аказвае паслугі па перавозцы пасажыраў. Адпаведная заяўка ўжо накіравана ў Мінтранс. Мэр Вільні напісаў у сацсетках, што горад не дасць дазволаў на выступы артыстаў з Беларусі і Расіі, калі яны публічна і адкрыта не адмовяцца ад дзеянняў расійскіх уладаў або рэжыму ў Мінску.

Магчымасць увядзення санкцый супраць высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў, разглядаюць таксама ўлады Японіі, паведаміў кіраўнік японскай дыпламатыі. Тэму працягвае карэспандэнт Польскага радыё Тамаш Саевіч:

-Падчас выходных прэмʼер-міністр Фуміа Кісіда абывясціў, што Японія далучыцца да блакады некаторых расійскіх банкаў, якая зводзіцца да іх выключэння з міжнароднай плацежнай сістэмы SWIFT. Кіраўнік японскага Кабінета міністраў падкрэсліў, што адносіны міжнароднай супольнасці з Расіяй не могуць быць такімі, як да расійскай агрэсіі супраць Украіны. Японскія ўлады асудзілі ўварванне Расіі ва Украіну, як парушэнне міжнароднага права і пагрозу суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, паведамляе японскае агенцтва Kyodo. Японія паставіць Украіне гуманітарную дапамогу ў 100 мільёнаў долараў.

Да санкцыяў супраць Расіі далучаюцца таксама іншыя краін свету. Кіраўнік МЗС Сінгапура Вівіян Балакрышнан заявіла, што ейная краіна ўвядзе абмежаванні на расійскі банкаўскі сектар і гандаль з Расіяй. У прыватнасці, забарона на экспарт закране элементы, якія могуць быць выкарыстаны ў вытворчасці зброі.

У сваю чаргу латвійскі парламент дазволіў сваім грамадзянам ваяваць ва Украіне. Учора прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі абвясціў, што яго краіна стварае замежны легіён, і заклікаў іншаземцаў далучыцца да барацьбы супраць Расіі.

На першых таргах панядзелка долар і еўра рэзка выраслі да беларускай і расійскай валютаў на тле санкцый, уведзеных супраць Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Расійскі Цэнтрабанк павысіў стаўку рэфінансавання з 9,5% да 20% гадавых. Нацбанк Беларусі з 1 сакавіка павышае стаўку рэфінансавання з 9,25% да 12% гадавых.

IAR/аз

Польшча заклікае да ўвядзення санкцый таксама супраць Беларусі

27.02.2022 14:03
Беларусь адыграла важную ролю ва ўварванні ва Украіну, пераконвае польскае МЗС.

ЕС упершыню прафінансуе закупку зброі і іншай тэхнікі для краіны, якая падвяргаецца нападу

27.02.2022 18:12
Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен заявіла аб новых санкцыях супраць Расіі і Беларусі.

«Польшча ўжо сёння можа адмовіцца ад расійскага газу»

28.02.2022 10:39
Міністр звярнула ўвагу, што апошнія недружалюбныя крокі Расіі і хуткі рост цэн на энерганосьбіты прымусілі Еўропу задумацца над іншымі крыніцамі паставак «блакітнага паліва».