Беларуская Служба

Нечаканая заява Белага дому. «Расіяне не хочуць гэтай вайны»

28.09.2022 11:01
«Мы будзем прымаць заяўкі на прытулак ад расіян, якія ўцякаюць ад мабілізацыі на вайну з Украінай».
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePAP/EPA/CJ GUNTHER

«Мы будзем прымаць заяўкі на прытулак ад расіян, якія ўцякаюць ад мабілізацыі на вайну з Украінай, мы будзем разглядаць кожны выпадак асобна», – заявіла прэс-сакратар Белага дому Карын Жан-П'ер. Яна дадала, што пратэсты расіян паказваюць, што яны не жадаюць «паміраць у пуцінскай вайне» і не жадаюць гэтай вайны, паведамляе Dziennik.

«Мы лічым, што кожны, хто ратуецца ад пераследу, можа звярнуцца па прытулак у ЗША, і мы будзем разглядаць кожную заяўку асобна», – сказала Жан-Пʼер на прэс-канферэнцыі ў Белым доме. Раней яна адмовілася каментаваць еўрапейскі падыход да расіян, якія ўцякаюць ад прызыву ў войска.

«Пасланне Пуціну»

Як дадала Жан-Пʼер, пратэсты супраць мабілізацыі ў Расіі з'яўляюцца пасылам прэзідэнту Уладзіміру Пуціну аб тым, што «вайна, распачатая Крамлём, непапулярная і што ёсць расіяне, якія не жадаюць ваяваць і гінуць у вайне Пуціна».

«Тое, што мы бачым у Расіі, – гэта тое, што расіяне кажуць, што яны не хочуць гэтай вайны і што яны яе не падтрымліваюць», – заявіла прэс-сакратар прэзідэнта ЗША Джо Байдэна.

яс