Беларуская Служба

Тэрор ды прапаганда: расійскі адказ на паразы ва Украіне

19.01.2023 17:30
За адзінаццаць месяцаў райскай агрэсіі Крэмль паказаў, што моц расійскай арміі была значна пераацэненая. Не дасягнуўшы за час вайны ніводнай з заяўленых мэт, расійскае кіраўніцтва перайшло да тэрарыстычных метадаў вядзення вайны, якія суправаджаюцца моцнай прапагандай.
Аўдыё

Пасля 328 дзён расійскай агрэсіі Масква вельмі далёка ад рэалізацыі плану дэмілітарызацыі ды дэнацыфікацыі Украіны. Пад гэтым тэрмінамі Крэмль хаваў жаданне захапіць Кіеў ды змяніць урад у краіне. На сённяшні дзень расіяне згубілі на вайне 116 900 салдат, апошнім іх поспехам стаў захоп 10 тысячнага Салідара пасля некалькіх месяцаў атак. Паводле слоў прадстаўніка Усходняй групоўкі УСУ Сяргея Чараватага, Расія страціла на Бахмуцкім кірунку больш салдат, чым СССР за 10 гадоў вайны ў Афганістане і так не змагла цалкам захапіць Саледар.

Сутыкнуўшыся з немагчымасцю перамагчы вайну ваеннымі сродкамі, Крэмль пачаў выкарыстоўваць тэрарыстычную тактыку – абстрэлаў украінскіх гарадоў, каб змуціць украінцаў здацца. Паводле ААН, у выніку расійскіх абстрэлаў загінула, як мінімум, 7031 цывільных жыхароў, яшчэ 11327 атрымалі раненні. Толькі за апошнія суткі расіяне больш за сотню раз абстралялі Херсоншчыну ды Лушаншчыну, сказаў кіраўнік абласной адміністрацыі Сергей Гайдай.

Увесь свет пабачыў трагедыю ў Днепры, дзе расійская ракета трапіла ў жылы дом, у выніку загінулі 44 чалавекі, з іх 5 дзяцей. Украінскія ўлады заявілі, што зробяць усё магчымае, каб прыцягнуць да адказнасці вінаватых.

У самой Расіі рэакцыя на абстрэл жылога дома – адваротная. Расійская прапаганда заяўляе, што трэба працягваць абстрэлы ды вітае ахвяры сярод мірных жыхароў. Маўляў «Харкаў, Днепр і Кіеў чакае такі ж лёс, як і Марыупаль».

Таксама прапагандысты палохаюць Захад паглыбленнем крызісу ды галосяць, што Расія не можа прайграць вайну.

Расійскія ўлады выцягнулі былога кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі за часоў Кучмы Мядзведчука, якія заявіў, што для спынення вайны Украіне неабходна прызнаць інтарэсы Расіі, а краінам Захаду перастаць актыўна падтрымліваць Кіеў. У самой Украіне павінен з'явіцца палітычны рух без удзелу заходніх краін. Гэта новы наратыў расійскай прапаганды, кажа палітолаг Зміцер Міцкевіч.

- Расійская прапаганда імкнецца стварыць вобраз РФ, якая змагаецца не з Украінай, а з Захадам. Зноў прапагандысты выцягнулі Мядзведчука ды Янукавіча, каб прадэманстраваць добрых украінцаў. Маўляў Расія хоча вызваліць украіну ад нейкай злой сілы, паганцаў-бандэраўцаў. Пад гэта робяцца заявы пра тое, што ва Украіне ёсць сілы прыхільныя Расіі, заявы пра неабходнасць на ўсходніх тэрыторыях стварыць новы прарасійскі рух.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце размову ў аўдыёфайле