Беларуская Служба

Стала вядома, колькі беларусаў маюць дзве і больш кватэры

17.10.2019 15:14
Яшчэ некалькі гадоў таму дзве кватэры мелі не больш за 100 тыс. беларусаў.
zdj. ilustracyjne
zdj. ilustracyjnepixabay/domena publiczna

Больш за 220 тыс. грамадзян Беларусі ва ўласнасці маюць дзве і больш кватэры. Найбольш іх з'яўляюцца жыхарамі сталіцы – 67 тыс. У Гомельскай вобласці такіх каля 35 тыс., у іншых абласцях – 20-28 тыс. Пра гэта ў чацвер паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб Міністэрства па падатках і зборах Міхаіл Расолька, інфармуе «Еўрарадыё» са спасылкай на партал газеты «Беларусь Сегодня».

Цікава, што яшчэ некалькі гадоў таму дзве кватэры мелі не больш за 100 тыс. беларусаў. Цяпер жа іх колькасць пастаянна павялічваецца: гэта і будаўніцтва жылля, і атрыманне нерухомасці ў спадчыну.

вс