Беларуская Служба

Дабрачынная экскурсія ад курсаў «Мова нанова» прайшла па Віцебску

17.10.2019 17:39
Яе кошт быў сімвалічны – усяго 1 рубель, але ахвотныя маглі заплаціць і болей, бо ўсе сабраныя сродкі арганізатары вырашылі перадаць прытулку для бадзяжных жывёл.
          ,
Чарговыя заняткі курсаў «Мова нанова» прайшлі ў Віцебску не ў памяшканні, а на вольным паветрыфота: Радыё «Рацыя»

Чарговыя заняткі курсаў «Мова нанова» прайшлі ў Віцебску не ў памяшканні, а на вольным паветры: вядоўцы прапанавалі гараджанам наведаць дабрачынную беларускамоўную экскурсію па гістарычных мясцінах абласнога цэнтру. Яе кошт быў сімвалічны – усяго 1 рубель, але ахвотныя маглі заплаціць і болей, бо ўсе сабраныя сродкі арганізатары вырашылі перадаць прытулку для бадзяжных жывёлаў, паведамляе Радыё «Рацыя».

Выкладчыца кафедры гісторыі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэту Юлія Бахір падрыхтавала і правяла экскурсію бясплатна.

Курсы «Мова нанова» і раней далучаліся да гэтай ініцыятывы. Але экскурсія з ахвяраваннем сродкаў – гэта новы фармат, сказала вядучая курсаў Таццяна Дубоўская.

Дабрачынныя экскурсіі для падтрымкі прытулку сталі ў Віцебску традыцыйнымі: іх пачалі праводзіць розныя ўстановы і грамадскія ініцыятывы, і за апошнія два месяцы ў горадзе прайшлі ўжо тры мерапрыемствы такога кшталту.

вс