Беларуская Служба

Мінск стрымлівае перамовы з МВФ

22.10.2019 17:12
Беларусь не аднавіла перамовы з Міжнародным валютным фондам (МВФ) па новай крэдытнай праграме.
  .
Мжнародны валютны фонд. Ілюстрацыйны здымакEPA/Stephen Jaffe / IMF HANDOUT Dostawca: PAP/EPA.

Дадзенае пытанне з фондам не абмяркоўваецца, паведаміў журналістам 22 кастрычніка ў Менску намеснік старшыні праўлення Нацбанку Беларусі Дзмітрый Калечыц, піша Радыё «Свабода».

Перамовы Беларусі з МВФ былі прыпыненыя ў 2017 годзе – афіцыйны Менск тады хацеў атрымаць крэдыт у 3,5 мільярды долараў, але не пагадзіўся з хуткасцю рэформаў у сацыяльнай сферы, прапанаванай МВФ, у прыватнасці – з тэмпамі павышэння тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва.

На пачатку кастрычніка з’явілася інфармацыя пра тое, што афіцыйны Мінск думае пра новую крэдытную праграму МВФ. Пра гэта казаў міністр фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч. Гэта звязана з тым, што ў будучым годзе Беларусі трэба сплаціць 3,7 мільярдаў долараў дзяржаўнай запазычанасці. 75% гэтай сумы афіцыйны Мінск хацеў бы рэфінансаваць.

Аднак цяпер прадстаўнік Нацбанку краіны заявіў, што Беларусь не абмяркоўваем пытанне новых крэдытаў з МВФ. Пакуль беларускае кіраўніцтва размаўляе з фондам пра ацэнку агульнаэканамічнай палітыкі ды пытанні тэхнічнай падтрымкі з боку МВФ.

На наступным тыдні чакаецца прыезд місія МВФ у Беларусь.

юл