Беларуская Служба

Распачатая крымінальная справа пра махлярства ў асабліва буйных памерах

18.11.2019 14:22
Дамовы жанчына складала ад свайго імя, а таксама ад імя ТАА «Святлана» і ТАА «Будсаюзіндустрыя».
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com

Следчы камітэт Беларусі расследуе справу пра махлярства ў асабліва буйным памеры. Крымінальную справу распачалі паводле ч. 4 арт. 209 КК.

Як інфармуе Белсат са спасылкай на Следчы камітэт, Святлана Сячко падазраецца ў тым, што пад выглядам продажу кватэр і атрымання грошаў у доўг пад развіццё вытворчасці, загадзя не збіраючыся выконваць свае абавязкі, завалодала 3 900 000 рублёў грамадзянаў і юрыдычных асоб. Дамовы яна складала ад свайго імя, а таксама ад імя ТАА «Святлана» і ТАА «Будсаюзіндустрыя».

Выяўлена 40 эпізодаў супрацьпраўнай дзейнасці падазронай.

Але следства мяркуе, што пацярпелых можа быць больш.

нг