Беларуская Служба

Беларускія СМІ заклікаюць прызнаць байнэт асобным рынкам

20.11.2019 12:45
Беларусам рэкамендуюць або расейскія навіны, або ўпярэмешку расейскія і беларускія, або наагул англамоўныя пры наяўнасці беларускіх. 
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock.com/GaudiLab

Прадстаўнікі беларускай мэдыясупольнасці падпісалі Дэкларацыю аб неабходнасці геаграфічнай лакалізацыі інтэрнэт-сэрвісаў і прызнання інтэрнэт-сегменту Беларусі асобным рынкам,  паведамляе «Радыё свабода» са спасылкай на Беларускаую асацыяцыю журналістаў.

Цяпер актыўна запускаюцца агрегатары навінаў накшталт папулярнага ў Беларусі расейскага «Яндекс.Новости», часткова дасяжнага Google News (праграма на смартфоне прапануе рэгіён «Беларусь», а вэб-версія ня мае такога рэгіёну) або недасяжнага ў Беларусі Apple News. Карпарацыі пакуль ня ўлічваюць геаграфічную прывязку навінаў да Беларусі, хіба часткова лакалізуюць кантэнт.

Беларусам рэкамендуюць або расійскія навіны, або ўпярэмешку расійскія і беларускія, або наагул англамоўныя пры наяўнасці беларускіх. У выніку беларускія СМІ апынаюцца ў няроўных умовах з расійскімі, украінскімі, польскімі, літоўскімі і латвійскімі СМІ, дзе навіны лакалізуюць для карыстальнікаў.

Галоўныя рэдактары беларускіх выданьняў: Tut.by – Марына Золатава, Onliner.by – Мікалай Казловіч, БелаПАН – Ірына Леўшына, «Наша ніва» – Ягор Марціновіч, «Еўрарадыё» – Павал Сьвярдлоў, Citydog.by – Сяргей Сахараў, Kyky.org – Наста Рагатка, Reform.by – Фёдар Паўлючэнка, «Салідарнасць» – Аляксандр Старыкевіч. Press Club Belarus: заснавальніца – Юлія Слуцкая, дырэктар – Мікалай Анішчанка, намесніца дырэктара – Ала Шарко. А таксама старшыня БАЖ Андрэй Бастунец, блогер Антон Матолька, медыякансультант Паўлюк Быкоўскі.

Зварот збіраюцца накіраваць у Google, Yandex, Mail.ru, Opera, Microsoft, Apple і іншым кампаніям, якія працуюць з беларускім медыярынкам.

эж