Беларуская Служба

Беларусы сабраліся пратэставаць супраць «інтэграцыі»

06.12.2019 19:02
На 7 і 8 снежня запланаваныя і акцыі пратэсту беларусаў у іншых замежных гарадах, у прыватнасці, у Кіеве, Вільні, Празе і Нью-Ёрку.
Сцягі Беларусі і РасііFreshStock/Shutterstock.com

Днём 7 верасня ў Мінску анансаваліся некалькі акцыяў пратэсту супраць «паглыблення інтэграцыі» Беларусі і Расіі. Пакуль ніводная акцыя не санкцыянаваная афіцыйнымі ўладамі, паведамляе Радыё «Свабода».

На адну з акцый пратэсту ў гэты дзень заклікаў сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец. На яшчэ адну, «жывы ланцуг», заклікала кампанія «Свежы вецер», якая 5 снежня выкаціла гарбуз да расійскага пасольства.

У гэты ж дзень, 7 снежня, плануецца сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна ў Сочы. Мяркуецца, што на сустрэчы яны будуць абмяркоўваць «паглыбленне інтэграцыі» напярэдадні 20-й гадавіны стварэння «Саюзнай дзяржавы» Беларусі і Расіі. Што за дакументы яны плануюць падпісаць і што за «дарожныя карты» інтэграцыі абмяркоўваюць урады краінаў, не раскрываецца.

Яшчэ 30 лістапада супраць «паглыблення інтэграцыі» пратэставалі беларусы ЗША, якія выйшлі да штаб-кватэры ААН. Увечары 6 снежня прайшла акцыя беларусаў у Брусэлі. На 7 і 8 снежня запланаваныя і акцыі пратэсту беларусаў у іншых замежных гарадах, у прыватнасці, у Кіеве, Вільні, Празе і Нью-Ёрку.

вс