Беларуская Служба

Экс-прэм'ер Украіны: У Беларусі адрамантавалі дарогі для нападу рускіх на Украіну

16.01.2020 17:01
«Беларусы зрабілі такі рамонт дарог і перапраў, што яны спакойна могуць выкарыстоўвацца для перакідвання цяжкай ваеннай тэхнікі».
Parada wojskowa w Mińsku
Parada wojskowa w MińskuBuslik/Shutterstock.com

У Украіны могуць узнікнуць праблемы з боку Беларусі з-за спробаў Расіі стварыць з ёй саюзную дзяржаву. Пра гэта заявіў былы прэмʼер-міністр Украіны Яўген Марчук. «Беларускі кірунак па сваёй крытычнасці для нас можа нечакана стаць суперактуальным і ў ваенным, і ў эканамічным, і міжнародным сэнсах», – сказаў ён.

Паводле словаў былога прэмʼера, Аляксандр Лукашэнка не мае агрэсіўных планаў у дачыненні да Украіны, але можа так скласціся, што «яго ніхто і пытацца не будзе», – сказаў ён, паведамляе «Главком», якога цытуе «Тэлеграф».

Яўген Марчук мяркуе, што калі гэтая саюзная дзяржава па расейскім сцэнары будзе створаная, «то ў Лукашэнкі ніхто ніякіх дазволаў пытацца не будзе», паколькі зʼявіцца адзіная абаронная палітыка і адзіная абаронная сістэма.

Пры гэтым былы ўкраінскі прэмʼер звярнуў увагу на рамонт дарог і перапраў на поўдні Беларусі. Ён упэўнены, што рамонт быў зроблены не для грамадзянскіх патрэб, а для «35-тоннага танка».

«Беларусы зрабілі такі рамонт дарог і перапраў, што яны спакойна могуць выкарыстоўвацца для перакідвання цяжкай ваеннай тэхнікі», – мяркуе Яўген Марчук.

вс

на фота: ваенны парад у Мінску