Беларуская Служба

Лукашэнка занепакоены бяспекай мяжы

17.02.2020 09:49
Колькасць выклікаў і пагроз пагранічнай бяспецы павялічваецца з года ў год.
Aleksander Łukaszenka, prezydent Białorusi
Aleksander Łukaszenka, prezydent Białorusishutterstock

Пра гэта беларускі кіраўнік заявіў сёння пры зацвярджэнні рашэння на ахову Дзяржаўнай граніцы органамі пагранічнай службы ў 2020 годзе, перадае БелТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што пагранічная бяспека – найважнейшае пытанне дзяржаўнай палітыкі, асабліва ў Беларусі. Маўляў, растуць патокі незаконнай міграцыі, абʼёмы кантрабанды наркотыкаў і іншых сродкаў злачыннай дзейнасці. «Павялічваецца ваенная актыўнасць па той бок граніцы. Пры гэтым Беларусь ніколі нікому не пагражала і пагражаць не збіраецца як у сферы эканомікі, так і ў ваеннай сферы, – заявіў Лукашэнка

Летась беларускі ўлады павялічылі штатную колькасць пагранічнага ведамства, каб умацаваць дзейсныя падраздзяленні на граніцах, стварыць новыя заставы і баяздольныя манеўраныя групы, ліквідаваныя пасля распаду Савецкага Саюза.

Таксама беларускі кіраўнік звярнуўся з просьбай да Еўразвязу падтрымаць ва ўмацаванні бяспекі агульнай мяжы.

юл