Беларуская Служба

Цягам 2020 году Беларусь спазнае рэцэсію

19.02.2020 13:33
Эксперты звяртаюць увагу на тое, што расійская нафта для Беларусі працягвае даражэць, а гэта пагаршае ня толькі ўмовы дзейнасці беларускіх НПЗ, але і перспектывы эканомікі ў цэлым.
.
.GDJ/pixabay.com/CC0

З улікам нявызначанасці ў нафтавай сферы існуе рызыка, што рэцэсія (зніжэнне ВУП цягам больш як 6 месяцаў) у Беларусі будзе назірацца ўвесь 2020 год.

Такі прагноз утрымліваецца ў квартальным аглядзе, які падрыхтаваў Беларускі эканамічны даследча-адукацыйны цэнт (BEROC), перадае Радыё Свабода, спасылаючыся на БелаПАН.

Эксперты звяртаюць увагу на тое, што расійская нафта для Беларусі працягвае даражэць, а гэта пагаршае ня толькі ўмовы дзейнасці беларускіх НПЗ, але і перспектывы эканомікі ў цэлым.

«Не пазней за 2022 год у такім выпадку Беларусь вымушана будзе альбо зніжаць аб’ёмы нафтаперапрацоўкі, альбо прапаноўваць іншыя сістэмныя адказы на падаражэнне сырой нафты», – лічаць аўтары агляду.

эж