Беларуская Служба

У Беларусі зарэгістраваны другі выпадак смерці ад COVID-19

01.04.2020 12:36
Такія дадзеныя першага красавіка прыводзіць Міністэрства аховы здароўя.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: DarkoStojanovic/pixabay.com/CC0 Public Domain

Па афіцыйных дадзеных, у Беларусі на сённяшні дзень праведзена больш за 32 тысячы тэстаў на каранавірусную інфекцыю, паведамляюць naviny.by.

Як адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя, за апошнія суткі з бальніц выпісана пяць пацыентаў, у якіх раней тэст на COVID-19 даў станоўчы вынік. Пад медыцынскім наглядам і на лячэнні знаходзяцца 157 чалавек.

Гаворачы пра смяротны зыход, у ведамстве адзначылі, што памёр пацыент ва ўзросце з «наяўнасцю шматлікіх хранічных захворванняў, па папярэдніх дадзеных, абцяжараных каранавіруснай інфекцыяй».

ав